Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство
Низшая суть настолько организована, что от нее нельзя освободиться без помощи Бога. Суфийский афоризм
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Блог в ЖЖ
Карта сайта
Архив новостей
Обратная связь
Форум
Гостевая книга
Добавить в избранное
Настройки
Инструкции
Главная
Западная Литература
Х.К. Андерсен
Карты путешествий
Ресурсы в Интернете
Р.М. Рильке
У. Уитмен
И.В. Гете
М. Сервантес
Восточная Литература
Фарид ад-дин Аттар
Живопись
Фра Анжелико
Книги о живописи
Философия
Эпиктет
Духовное развитие
П.Д. Успенский
Дзен. 10 Быков
Сервисы сайта
Мудрые Мысли
От автора
Авторские притчи
Помощь сайту
 

 

Текущая фаза Луны

Текущая фаза Луны

26 апреля 2024

 

Главная  →  Х.К. Андерсен  →  Сказки  →  Переводы сказок  →  Все сказки на белорусском языке  →  Куфар-самалёт

Случайный отрывок из текста: Райнер Мария Рильке. Письма к молодому поэту
... Поэтому любите одиночество и встречайте боль, которую оно причиняет Вам, звучной и красивой жалобой. Все ближнее удалилось от Вас, говорите Вы, и это знак, что Ваш мир уже становится шире. И если ближнее вдали от Вас — значит Ваша даль уже под самыми звездами и очень обширна; радуйтесь росту Ваших владений, куда Вы никого не возьмете, и будьте добрыми к тем, кто отстал от Вас, и будьте уверенны и спокойны в общении с ними, и не мучайте их Вашими сомнениями, и не пугайте их Вашей верой или радостью, понять которую они не могут. ...  Полный текст


Выберите из раздела сказок Андерсена:

Перечень сказок:
по году издания
по алфавиту
по популярности
по оценкам читателей
случайная сказка

Переводы сказок:
на белорусском
на украинском
на монгольском
на английском
на французском
на испанском

Иллюстрации к сказкам:
В. Педерсен
Л, Фрюлих
Э. Дюлак
современные художники

Примечания к сказкам:
Примечания

Выберите из раздела Андерсена:

Повести и романы, стихи, автобиографии, путевые заметки, письма, портреты, фотографии, вырезки, рисунки, литература об Андерсене, раздел Андерсена на форуме.
   

Эту сказку можно посмотреть на 2-х языках одновременно
Выберите языки:
и  

 
Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 3, средняя: 4.7 (от 1 до 5)
   

Куфар-самалёт

 

Жыў-быў купец. Ён быў такі багацей, што мог бы вымасціць срэбнымі грашыма цэлую вуліцу. А ў прыдатак — яшчэ і завулак. Але гэтага купец не рабіў. Ён добра ведаў як траціць грошы.

Раптоўна гэты багацей памёр. Нашчадкам яго скарбаў застаўся сын. От ён і пачаў жыць весела. Кожную ноч удзельнічаў у розных гулях, маскарадах. З грошай вырабляў папяровых змеяў. А па вадзе, замест каменьчыкаў, шпурляў залатымі манетамі.

Зразумела, што сын купца вельмі хутка застаўся без грошай. У адным старым халаце. Ды ў пантофлях-шлёпанцах. Адвярнуліся ад яго ўсе сябры. Толькі адзін з іх, добры чалавек, прыслаў яму стары куфар. Нічоганькі не мог пакласці бядак у той куфар. Узяў ды сам усеўся туды.

А куфар быў не просты. Варта націснуць на замок — і куфар узлятаў у паветра. Купецкі сын так і зрабіў.

Вокамгненна, з подсвістам куфар вылецеў з ім у комін. Узвіўся высока-высока, пад самыя воблакі. Купецкі сын вельмі страшыўся, што куфар вось-вось разаб'ецца на друзачкі. Але ўсё было добра, і неўзабаве ён прыляцеў у Турцыю.

Схаваў купецкі сын у лесе свой незвычайны куфар-самалёт. А сам пакіраваў у горад. Ён не саромеўся свайго ўбора, бо ў той краіне ўсе людзі хадзілі ў халатах і туфлях.

Сустрэлася яму на вуліцы жанчына з дзіцём, ён і пытае:

— Скажыце, што гэта за вялізны палац каля вашага горада? Чаму ў ім вокны так высока ад зямлі?

— О, тут жыве прынцэса! — сказала жанчына. — Ёй прадказана, што яна будзе няшчаснай ад свайго жаніха. Вось да яе ніхто і не можа зайсці. Толькі з дазволу саміх караля і каралевы.

Падзякаваў купецкі сын, вярнуўся ў лес. Сеў у свой куфар і прыляцеў на дах палаца. Адтуль улез да прынцэсы праз акно.

Прынцэса якраз спала на канапе. Яна была такая прыгажуня, што купецкі сын не ўтрымаўся і пацалаваў яе. Прынцэса прачнулася, спалохана спытала:

— Вы хто?

— Турэцкі бог! — адказаў купецкі сын. — Я прыляцеў да вас з неба.

Прынцэсе гэта спадабалася. Яны селі побач. І госць пачаў расказваць ёй казкі: пра яе вочы, прыгажосць, урэшце, пра буслоў, якія прыносяць людзям маленькіх дзяцей.

Так яны і пазнаёміліся, спадабаліся адзін аднаму. Хлопец прапанаваў прынцэсе выйсці за яго замуж. Яна пагадзілася, але сказала пры гэтым:

— Прыйдзіце сюды ў суботу. У мяне будуць піць гарбату кароль і каралева. Ім спадабаецца, што я выходжу замуж за турэцкага бога. А вы пастарайцеся расказаць ім цікавую казку. Толькі ўлічыце: мама любіць казкі павучальньныя і сур'ёзныя, а бацька — вясёлыя.

— Мае казкі і будуць вясельным падарункам, — паведаміў купецкі сын.

Прынцэса на развітанне падарыла свайму жаніху шаблю, выкладзеную чырвонцамі. Такога багацця яму і не хапала. На тым яны развіталіся.

Паляцеў хлопец у горад, купіў сабе новы халат. Ды засеў у лесе складваць казку. Не думайце, што гэта так проста.

Але вось казка гатова. І якраз наступіла субота. Усё адбылося, як сказала прынцэса. Кароль, каралева і ўвесь двор сабраліся да прынцэсы на гарбату. Купецкага сына прынялі як найлепш.

— Ну, раскажы нам казку! — папрасіла каралева. — Толькі што-небудзь сур'ёзнае, павучальнае.

— Але каб і пасмяяцца можна было! — дадаў кароль.

— Добра! — адказаў купецкі сын.

Паслухаем і мы яго казку.

«Жыў-быў пачак запалак. Ляжалі запалкі на паліцы паміж крэсівам і старым жалезным кацялком. Час ад часу яны расказвалі суседзям пра сваё дзяцінства:

— Добра нам было ў маладосці. Жылі мы ў лесе зялёнай сасной. Кожную раніцу і штовечар пілі брыльянтавую гарбату — расу. Цалюткі дзень свяціла нам сонейка, а птушкі расказвалі казкі. Мы ганарыліся сваім багатым родам. Ліставыя дрэвы былі апрануты толькі летам. А мы мелі зялёную вопратку круглы год, нават зімой. Але аднойчы з'явіліся ў лесе дрывасекі, і пачаліся вялікія перамены. Загінула ўся наша сям'я. З нашага шаноўнага дрэва зрабілі запалкі. Вось мы, важныя паны, ляжым цяпер на кухні, служым чэрні.

— Са мной усё было інакш, — сказаў жалезны кацялок. — Як толькі з'явіўся на свет, мяне бясконца чысцяць, шкрабуць, ставяць на агонь. Калі сказаць праўду, то я займаю ў хаце першае месца. Адзінае маё балаўство — ляжаць пасля абеду чысценькім на паліцы ды гутарыць з сябрамі.

Кацялок пачаў расказваць розныя небыліцы пра вядро, кошык, гаршчок. Яго супыніла крэсіва:

— Вельмі, дружа, ты разбалбатаўся. Ці не лепш бы нам паслухаць іншых?

— Так, так, давайце пагаворым, хто з нас важнейшы, — прапанавалі запалкі.

— Не, я не люблю гаварыць пра сябе, — сказала гліняная міска. — Я пачну і паведаю сёе-тое з жыцця, што будзе знаёма ўсім і кожнаму. Дык вось, на беразе роднага мора, у цяньку ад дацкіх букаў...

— Цудоўны пачатак! — пахвалілі талеркі.

— Там у адной мірнай сям'і правяла я сваю маладосць. Уся мэбля была паліраваная. Падлога чыста вымытая. А фіранкі на вокнах мяняліся кожныя два тыдні.

— Як цікава! — сказала мяцёлка. — У вашым аповедзе так і адчуваецца жанчына, якая любіць чысціню.

— Так, так! — пацвердзіла вядро, ад задавальнення нават падскочыла і выплюхнула на падлогу крыху вады.

Гліняная міска тым часам прадаўжала свой аповед. Талеркі загрымелі ад захаплення. Мяцёлка дастала са скрыні з пяском пучок зялёнай пятрушкі і ўвянчала ім міску.

Вугальныя абцугі пусціліся ў скокі. Бог ты мой, як яны ўскідвалі то адну, то другую нагу!

Павінен быў заспяваць самавар. Але ён важнічаў, маўляў, можа спяваць толькі тады, калі ўсярэдзіне ў яго кіпіць.

— Што ж, — сказала гусінае пяро, якое ляжала на акне, абмакнутае ў чарнільніцу, — калі самавар не хоча спяваць, хай заспявае салавей, які вісіць за акном у клетцы.

— Па-мойму, гэта непрыстойна слухаць нейкую нетутэйшую птушку, — зазначыў медны імбрык, зводны брат самавара.

— Давайце шумець! — закрычалі ўсе.

Раптам дзверы адчыніліся, увайшла служанка. Усе прыціхлі, ні гугу. Але не было ніводнага гаршка, які б не думаў пра сваю знакамітасць. Кожны думаў пра сябе: «От каб я ўзяўся за справу, было б весела!»

Служанка ўзяла запалкі і запаліла імі свечку. Божа мой, як яны фыркалі, калі запальваліся!

«Вось цяпер усе бачаць, што мы тут важныя асобы, — думалі яны. — Які ад нас бляск, колькі святла!»

Так яны і згарэлі.

— Цудоўная казка! — сказала каралева. — Я нібыта сама пасядзела на кухні разам з запалкамі. Так, ты варты рукі нашай дачкі.

— Безумоўна! — пацвердзіў кароль. — Вяселле адбудзецца ў панядзелак!

Кароль і каралева звярталіся да жаніха на «ты». Яны паверылі, што ён вельмі хутка стане часткай іх сям'і.

Вечарам у горадзе наладзілі ілюмінацыю. Народу кідалі пампушкі і абаранкі. Хлапчукі лавілі іх, крычалі «ўра».

А купецкі сын накупляў ракет, хлапушак. Узляцеў з імі на сваім куфры-самалёце і давай піф-пафаць. Туркі скакалі ад радасці, бо яшчэ ніколі не бачылі такога феерверка. І паверылі, што на прынцэсе жэніцца сам турэцкі бог.

Купецкі сын зноў схаваў свой куфар-самалёт у лесе. Вярнуўся ў горад і з прыемнасцю слухаў, што казалі людзі пра яго.

— Бачыў я самога турэцкага бога! — сказаў адзін гараджанін. — Вочы ў яго нібыта зоркі, а барада — пена марская!

— Ён лятаў на вогненным плашчы! — расказваў другі.

Набліжаўся час вяселля, і купецкі сын пайшоў у лес, каб сесці ў свой чароўны куфар ды паляцець да нявесты. Але здарылася нечаканая бяда.

Куфар згарэў. Ад яго застаўся толькі попел. Відаць, у час феерверка ў ім аселі іскры. Яны тлелі, тлелі дый успыхнулі.

Так і не пашчасціла купецкаму сыну зноў узляцець на каралеўскі палац, да вокнаў прынцэсы.

А яна ўвесь дзень стаяла на даху, чакала яго. Ды чакае і па сёння!

Жаніх жа ходзіць па белым свеце, расказвае новыя казкі. Толькі цяпер яны ўжо не такія вясёлыя, як была яго першая казка пра запалкі.

Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 3, средняя: 4.7 (от 1 до 5)

 

Наверх
<<< Предыдущая страница Следующая страница >>>
На главную

 

   

Старая версия сайта

Книги Родни Коллина на продажу

Нашли ошибку?
Выделите мышкой и
нажмите Ctrl-Enter!

© Василий Петрович Sеменов 2001-2012  
Сайт оптимизирован для просмотра с разрешением 1024х768

НЕ РАЗРЕШАЕТСЯ КОММЕРЧЕСКОЕ ИСПОЛЬЗОВАНИЕ МАТЕРИАЛОВ САЙТА!