Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство
Тот, кто знает свою суть и верно противостоит её неверным желаниям, приходит к познанию своего Господа и следует его желаниям. Аль-Джилани
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Блог в ЖЖ
Карта сайта
Архив новостей
Обратная связь
Форум
Гостевая книга
Добавить в избранное
Настройки
Инструкции
Главная
Западная Литература
Х.К. Андерсен
Карты путешествий
Ресурсы в Интернете
Р.М. Рильке
У. Уитмен
И.В. Гете
М. Сервантес
Восточная Литература
Фарид ад-дин Аттар
Живопись
Фра Анжелико
Книги о живописи
Философия
Эпиктет
Духовное развитие
П.Д. Успенский
Дзен. 10 Быков
Сервисы сайта
Мудрые Мысли
От автора
Авторские притчи
Помощь сайту
 

 

Текущая фаза Луны

Текущая фаза Луны

23 августа 2019

 

Главная  →  Х.К. Андерсен  →  Сказки  →  Переводы сказок  →  Все сказки на белорусском языке  →  Буслы

Случайный отрывок из текста: Райнер Мария Рильке. Письма к молодому поэту
... И поэтому так важно быть одиноким и внимательным, когда ты печален; потому что-то, казалось бы, недвижное и остановившееся мгновение, когда в нас вступает будущее, много ближе к жизни, чем тот случайный и шумный час, когда оно — как бы независимо от нас — обретает жизнь. Чем тише, терпеливее и откровеннее мы в часы нашей печали, тем неуклоннее и глубже входит в нас новое, тем прочнее мы его завоевываем, тем более становится оно нашей судьбой, и мы в какой-нибудь отдаленный день, когда оно "совершится" (т. е. от нас перейдет к другим людям), будем чувствовать себя родственнее и ближе ему. ...  Полный текст


Выберите из раздела сказок Андерсена:

Перечень сказок:
по году издания
по алфавиту
по популярности
по оценкам читателей
случайная сказка

Переводы сказок:
на белорусском
на украинском
на монгольском
на английском
на французском
на испанском

Иллюстрации к сказкам:
В. Педерсен
Л, Фрюлих
Э. Дюлак
современные художники

Примечания к сказкам:
Примечания

Выберите из раздела Андерсена:

Повести и романы, стихи, автобиографии, путевые заметки, письма, портреты, фотографии, вырезки, рисунки, литература об Андерсене, раздел Андерсена на форуме.
   

Эту сказку можно посмотреть на 2-х языках одновременно
Выберите языки:
и  

 
Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 3, средняя: 4.3 (от 1 до 5)
   

Буслы

 

На даху самага крайняга дамка ў адным маленькім мястэчку знайшла прытулак буслянка. У ёй сядзела матуля з чатырма птушанятамі, якія высоўвалі з гнязда свае маленькія чорныя дзюбы, — яны ў іх яшчэ не паспелі пачырванець. Непадалёку ад буслянкі, на самым каньку даху, стаяў, выцягнуўшыся ў струнку і падціснуўшы пад сябе адну нагу, сам татухна; нагу ён падціскаў, каб не стаяць на варце без справы. Можна было падумаць, што ён выразаны з дрэва, такі ён быў нерухомы.

«Вось важна дык важна! — думаў ён. — Ля буслянкі маёй жонкі стаіць вартавы! Хто ж ведае, што я ейны муж? Могуць падумаць, што я выпраўлены сюды ў каравул. Вось жа важна!» І ён па-ранейшаму стаяў на адной назе.

На вуліцы гуляла дзятва; убачыўшы бусла, самы гарэзлівы з хлапчукоў зацягнуў, як умеў ды памятаў, старадаўнюю песеньку пра буслоў; за ім падхапілі ўсе астатнія:

 

Бусел, бусел белы,

Што стаіш дзень цэлы

На назе адной?

Дом пільнуеш свой?

Можа, хочаш гэтак

Зберагчы ты дзетак?

Смешна з клопатаў тваіх,

Мы ўсё роўна зловім іх!

Аднаго мы — на шнурок,

А другога — у ставок,

Трэцяга — заколем,

Меншага — зняволім

Ды ў вогнішча кінем,

Там ён і загіне!

— Паслухай, што пяюць хлапчукі! — сказалі птушаняты. — Яны кажуць, што нас павесяць ды ўтопяць!

— Не трэба звяртаць на іх увагі! — сказала ім маці. — Толькі не слухайце, нічога і не здарыцца!

Але хлапчукі не сунімаліся, спявалі ды пацвельваліся з буслоў; толькі адзін з хлопчыкаў, якога звалі Петар, не схацеў далучыцца да таварышаў, гаворачы, што грэшна цвеліцца з жывёлы. А маці суцяшала птушанят.

— Не звяртайце ўвагі! — казала яна. — Глядзіце, як спакойна стаіць ваш бацька, і гэта на адной толькі назе!

— А нам страшна! — сказалі птушаняты і глыбока-глыбока схавалі галоўкі ў буслянку.

На другі дзень хлапчукі зноў высыпалі на вуліцу, убачылі буслоў ды зноў заспявалі:

 

Аднаго мы — на шнурок,

А другога — у ставок...

— Дык нас павесяць ды ўтопяць? — зноў спыталіся птушаняты.

— Ды не ўжо, не! — адказала маці. — А вось неўзабаве мы распачнем навучанне! Вам трэба навучыцца лятаць! Калі ж навучыцеся, мы выправімся з вамі на лугавіну ў госці да жабак. Яны будуць прысядаць перад намі ў вадзе ды пяяць: «ква-ква-ква!» А мы з'ямо іх — вось будзе весела!

— А потым? — спыталіся птушаняты.

— А потым усе мы, буслы, збярэмся на асеннія манеўры. Вось тады ўжо трэба ўмець лятаць як мае быць! Гэта вельмі важна! Таго, хто будзе лятаць дрэнна, генерал праткне сваёй вострай дзюбай! Дык вось, старайцеся з усяе сілы, калі навучанне пачнецца!

— Дык нас усё-ткі заколюць, як сказалі хлапчукі! Паслухай, яны зноў спяваюць!

— Слухайце мяне, а не іх! — сказала маці. — Пасля манеўраў мы паляцім адсюль далёка-далёка, за высокія горы, за цёмныя лясы, у цёплыя краі, у Егіпет! Там ёсць трохкутныя каменныя дамы; верхавінамі яны ўпіраюцца ў самыя аблокі, а завуць іх пірамідамі. Яны пабудаваныя даўным-даўно, так даўно, што ніводзін бусел нават і ўявіць сабе не можа! Там ёсць таксама рака, якая разліваецца, і тады ўвесь бераг пакрываецца глеем! Ходзіш сабе па глеі ды частуешся жабкамі!

— О! — сказалі птушаняты.

— Так! Вось асалода! Там цалюсенькі дзень толькі і робіш што ясі. А вось у той час, як нам там будзе гэтак хораша, тут на дрэвах не застанецца аніводнага лісточка, надыдзе такая халадэча, што воблакі застынуць кавалкамі ды будуць ападаць на зямлю белымі крошкамі!

Яна хацела распавесці ім пра снег, ды не ўмела растлумачыць як след.

— А гэтыя нядобрыя хлапчукі таксама застынуць кавалкамі? — спыталіся птушаняты.

— Не, кавалкамі яны не застынуць, але памерзнуць ім давядзецца. Будуць сядзець ды сумаваць у цёмным пакоі і носу не адважацца высунуць на вуліцу! А вы ж будзеце лятаць у чужых краях, дзе квітнеюць краскі ды ярка свеціць цёплае сонейка.

Прамінула няшмат часу, птушаняты падраслі, маглі ўжо ўставаць у буслянцы і аглядацца навокал. Татуля-бусел штодня прыносіў ім ладных жабак, маленькіх вужакаў ды ўсялякія іншыя ласункі, якія толькі мог здабыць. А як пацяшаў ён птушанят рознымі забаўнымі штукамі! Даставаў галавою свой хвост, ляскаў дзюбай, быццам у яго ў горле сядзела трашчотка, ды распавядаў ім розныя балотныя гісторыі.

— Ну, час цяперака ўжо і за навучанне брацца! — сказала ім аднаго цудоўнага дня матуля, і ўсім чатыром птушанятам давялося вылезці з буслянкі на дах. Бацюхны мае, як яны хісталіся, балансавалі крыламі і ўсё-ткі ледзьве-ледзь не зваліліся! — Глядзіце на мяне! — сказала маці. — Голаў вось так, ногі так! Раз-два! Раз-два! Вось што дапаможа вам прабіць сабе дарогу ў жыцці! — І яна зрабіла некалькі ўзмахаў крыламі. Птушаняты няўклюдна падскочылі і — бэнц! — усе так і распласталіся! Яны былі яшчэ цяжкія на пад'ём.

— Я не хачу вучыцца! — сказала адно птушаня ды ўскараскалася назад у буслянку. — Я зусім не хачу ляцець у вырай!

— Дык ты хочаш замерзнуць тут узімку? Хочаш, каб хлапчукі прыйшлі ды павесілі, утапілі альбо спалілі цябе? Пачакай, я зараз паклічу іх!

— Ах, не, не! — сказала птушаня і зноў выскачыла на дах.

На трэці дзень яны ўжо неяк ляталі і ўявілі сабе, што могуць таксама трымацца ў паветры на распасцёртых крылах. «Няма чаго ўвесь час махаць імі, — казалі яны. — Можна і адпачыць». Так і зрабілі, але... адразу ж пляснуліся на дах. Давялося зноў працаваць крыламі.

У гэты час на вуліцы сабраліся хлапчукі ды заспявалі:

 

Бусел, бусел белы!

— А што, паляцім ды выдзяўбем ім вочы? — спыталіся птушаняты.

— Не, не трэба! — сказала маці. — Слухайце лепш мяне, гэта шмат важней! Раз-два-тры! Цяперака паляцім направа; раз-два-тры! Цяперака налева, вакол коміна! Выдатна! Апошні ўзмах крыламі атрымаўся такі цудоўны, што я дазволю вам заўтра падацца са мной на балота. Там пакажаце сябе! Я хачу, каб вы былі самыя міленькія з усіх. Трымайце галовы вышэй, так шмат прыгажэй ды больш унушальна!

— Але няўжо мы так і не адпомсцім гэтым нядобрым хлапчукам? — спыталіся птушаняты.

— Няхай яны крычаць сабе што хочуць! Вы ж палеціцё да аблокаў, убачыце краіну пірамідаў, а яны будуць мерзнуць тут узімку, не ўбачаць аніводнага зялёнага лісточка, аніводнага салодкага яблычка!

— А мы ўсё-ткі адпомсцім! — шапнулі птушаняты адно аднаму і працягвалі вучыцца.

Найбольш задзірысты з усіх хлапчукоў быў самы маленькі, той, што першы завёў песеньку пра буслоў. Яму было не болей шасці гадкоў, хаця птушаняты і думалі, што яму гадоў са сто, — ён жа быў вышэйшы за іх бацьку з маці, а што ведалі птушаняты пра гады дзяцей і дарослых людзей! І вось уся помста птушанят павінна была абрушыцца на гэтага хлапчука, які быў завадатарам ды самым неўгамонным з насмешнікаў. Птушаняты былі на яго страшэнна ўзлаваныя і чым больш яны выросталі, тым менш хацелі цярпець ад яго крыўды. Нарэшце матцы давялося паабяцаць ім як-небудзь адпомсціць хлапчуку, але не раней, як перад самым адлётам іх у вырай.

— Паглядзім спачатку, як вы будзеце паводзіць сябе на вялікіх манеўрах! Калі справа пойдзе дрэнна і генерал праколе вам грудзі сваёю дзюбай, праўда ж будзе на баку хлапчукоў. Вось пабачым!

— Пабачыш! — сказалі птушаняты і старанна ўзяліся за практыкаванні. З кожным днём справа ішла ўсё лепей, і нарэшце яны пачалі лятаць так лёгка ды прыгожа, што проста любата!

Надышла восень; буслы пачалі рыхтавацца да адлёту на зіму ў вырай. Вось дык манеўры пайшлі! Буслы ляталі ўзад і ўперад над лясамі ды азёрамі: ім трэба было выпрабаваць сябе — іх жа чакала велізарнае падарожжа! Нашы птушаняты вызначыліся і атрымалі на іспытах не па нулю з хвастом, а па дванаццаці з жабкай ды з вужакай! Лепш за гэткую адзнаку для іх і быць не магло: жабак ды вужакаў можна ж было з'есці, што яны і зрабілі.

— Цяперака будзем помсціць! — сказалі яны.

— Добра! — сказала маці. — Вось што я надумала — гэта будзе лепш за ўсё. Я ведаю, дзе той ставок, у якім сядзяць маленькія дзеці да таго часу, пакуль бусел не возьме ды не аднясе іх да таты з мамай. Цудоўныя малюпасенькія дзеткі спяць і бачаць дзівосныя сны, якіх ніколі ўжо не будуць бачыць потым. Усім бацькам хочацца мець такое немаўлятка, а ўсім дзецям — малюпасенькага браціка ці сястрычку. Паляцім да стаўка, возьмем адтуль немаўлятак ды аднясем да тых дзяцей, якія не цвяліліся з буслоў; нядобрыя ж насмешнікі не атрымаюць анічога!

— А тому злоснаму, што першы пачаў цвяліцца з нас, яму што будзе? — спыталіся маладыя буслы.

— У стаўку ляжыць адно мёртвае дзіцятка, яно заспалася да смерці; вось яго мы аднясем злоснаму хлапчуку. Няхай паплача, убачыўшы, што мы прынеслі яму мёртвага браціка. А вось тому добраму хлопчыку, — спадзяюся, вы не забыліся пра яго, — які сказаў, што грэх цвяліцца з жывёлы, мы прынясем зараз і браціка і сястрычку. Яго завуць Петар, будзем жа і мы ў ягоны гонар звацца Петарамі!

Як сказана, так і было зроблена, і вось усіх буслоў завуць з таго часу Петарамі.

Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 3, средняя: 4.3 (от 1 до 5)

 

Наверх
<<< Предыдущая страница Следующая страница >>>
На главную

 

   

Старая версия сайта

Книги Родни Коллина на продажу

Нашли ошибку?
Выделите мышкой и
нажмите Ctrl-Enter!

© Василий Петрович Sеменов 2001-2012  
Сайт оптимизирован для просмотра с разрешением 1024х768

НЕ РАЗРЕШАЕТСЯ КОММЕРЧЕСКОЕ ИСПОЛЬЗОВАНИЕ МАТЕРИАЛОВ САЙТА!