|
|
|
|
Случайный отрывок из текста: Райнер Мария Рильке. Письма к молодому поэту
Прынцэса на гарошыне
Жыў-быў прынц. І марыў ён ажаніцца на сапраўднай прынцэсе. Аб'ехаў увесь свет. А такой нявесты, якой жадаў, не сустрэў. Так і вярнуўся дамоў ні з чым. І вельмі бедаваў, бо дужа яму хацелася сустрэць сапраўдную прынцэсу. Аднойчы вечарам разгулялася непагадзь. Маланкі бліскалі раз-пораз. Гром грымеў. Дождж ліў як з вядра. Жах што рабілася! Раптам у гарадскую браму нехта пастукаў. Сам кароль пайшоў адкрываць. Каля брамы стаяла прынцэса. Вада збягала з яе валасоў і адзежы прама ў чаравікі. Адтуль выцякала на зямлю. Божа, на што была падобна тая дзяўчына! А яна запэўнівала, што з'яўляецца сапраўднай прынцэсай. «Ну, пра гэта мы хутка даведаемся», — падумала старая каралева. Але нічога нікому не сказала. Пайшла ў спальню. Зняла з ложка ўсе матрацы і падушкі. На дошкі паклала гарошыну. А зверху гарошыны паслала дваццаць матрацаў і дваццаць пярын. У гэту пасцель і паклалі прынцэсу на ноч. Раніцай у яе спыталі, як яна адпачывала. — Ах, вельмі кепска! — сказала прынцэса. — Я нават вачэй не звяла. Бог ведае што ў мяне была за пасцель. Я ляжала на нечым такім цвёрдым, што ўсё маё цела цяпер у сіняках. Жудасна! Тут усе і зразумелі, што яна была сапраўднай прынцэсай. Адчула гарошыну праз сорак матрацаў і пярын! Такой далікатнай асобай магла быць толькі сапраўдная прынцэса. І прынц ажаніўся на ёй. Цяпер ён быў перакананы, што бярэ сапраўдную прынцэсу. А гарошыну здалі ў музей. Яна мо і цяпер там ляжыць, калі хто не ўкраў яе. Ведай, гэта гісторыя — чыстая праўда!
|
![]() ![]() ![]() |
|||
|
© Василий Петрович Sеменов 2001-2012
Сайт оптимизирован для просмотра с разрешением 1024х768
НЕ РАЗРЕШАЕТСЯ КОММЕРЧЕСКОЕ ИСПОЛЬЗОВАНИЕ МАТЕРИАЛОВ САЙТА!