Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство
Все хорошее неизбежно страдает от болезненного портиводействия, причинямого злом. Варсануфий
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Блог в ЖЖ
Карта сайта
Архив новостей
Обратная связь
Форум
Гостевая книга
Добавить в избранное
Настройки
Инструкции
Главная
Западная Литература
Х.К. Андерсен
Карты путешествий
Ресурсы в Интернете
Р.М. Рильке
У. Уитмен
И.В. Гете
М. Сервантес
Восточная Литература
Фарид ад-дин Аттар
Живопись
Фра Анжелико
Книги о живописи
Философия
Эпиктет
Духовное развитие
П.Д. Успенский
Дзен. 10 Быков
Сервисы сайта
Мудрые Мысли
От автора
Авторские притчи
Помощь сайту
 

 

Текущая фаза Луны

Текущая фаза Луны

20 сентября 2019

 

Главная  →  Х.К. Андерсен  →  Сказки  →  Переводы сказок  →  Все сказки на белорусском языке  →  Жаба

Случайный отрывок из текста: Фарид ад-дин Аттар. Рассказы о святых. Хазрат Зу-н-Нун Мисри
... Зу-н-Нун считал, что шесть вещей наносят вред духовности человека:
1. Небрежность в выполнении добродетельных поступков.
2. Следование советам дьявола.
3. Неприятие во внимание того, что смерть ходит за человеком по пятам.
4. Отказ от усилий удовлетворить Творца путем удовлетворения Его созданий.
5. Стать жертвой желаний и отклониться с пути праведности, которым следовали Пророк и его сподвижники.
6. Ссылаться на ошибки святых, оправдывая ими собственный выбор ошибочного пути, и умышленно избегать упоминания об их добродетельных деяниях. ...  Полный текст


Выберите из раздела сказок Андерсена:

Перечень сказок:
по году издания
по алфавиту
по популярности
по оценкам читателей
случайная сказка

Переводы сказок:
на белорусском
на украинском
на монгольском
на английском
на французском
на испанском

Иллюстрации к сказкам:
В. Педерсен
Л, Фрюлих
Э. Дюлак
современные художники

Примечания к сказкам:
Примечания

Выберите из раздела Андерсена:

Повести и романы, стихи, автобиографии, путевые заметки, письма, портреты, фотографии, вырезки, рисунки, литература об Андерсене, раздел Андерсена на форуме.
   

Эту сказку можно посмотреть на 2-х языках одновременно
Выберите языки:
и  

 
Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 7, средняя: 2.4 (от 1 до 5)
   

Жаба

 

Калодзеж быў глыбокі. Такі глыбокі, што сонца ніяк не магло зазірнуць у празрыстую калодзежную ваду. А там, куды сонечныя промні ўсё-такі даставалі, між камянямі рос зялёны мох.

Вось на тых камянях і жыло вялікае сямейства жаб. У калодзежы іх лічылі перасяленцамі. Першай сюды перасялілася старая жаба — прабабка. Зялёныя жабы, насельнікі вады, прызналі ў той жабе сваю родзічку, але пачалі называць яе сямейства «дачнікамі, якія прыехалі на купанне». Дачнікі вельмі любілі сваю «сушу» — мокрыя калодзежныя сцены.

Бабуля жаб аднойчы здзейсніла падарожжа. Яна трапіла ў вядро з вадой, і яе паднялі наверх. Сонца ўдарыла ёй у вочы. Але яна паспела выкарабкацца з вядра і шумна плюхнулася ў калодзеж. Тры дні адлежвалася, бо вельмі ж разбалелася спіна.

Аб тым, што паспела ўбачыць наверсе, яна мала расказвала, бо адзін міг пабыла там. Адно толькі ўведала, што калодзеж — гэта яшчэ не ўвесь свет.

Безумоўна, пра іншы свет, апроч калодзежны, магла б расказаць прабабка-жаба, але яна любіла маўчаць. Толькі аднойчы разгаварылася і выдала тайну:

— У кагосьці з нас, а можа, і ў мяне самой, схаваны ў галаве каштоўны камень.

Зялёныя жабы слухалі яе з недаверам, пасля састроілі грымасы і нырнулі на дно. А маладыя жабы ганарліва выцягвалі заднія лапкі. Кожная з іх уяўляла: каштоўны камень менавіта ў яе. Яны нават пабойваліся хітаць галавой. Урэшце асмеліліся і распыталі старую жабу пра каштоўны камень. Вось што яна паведала:

— Камень той такі прыгожы і такі каштоўны, што я нават апісаць яго не магу. А носяць яго, каб самому было прыемна, каб іншыя зайздросцілі. Больш нічога не распытвайце...

— Ну, у мяне дык каштоўнага каменя няма, — сказала самая маленькая і вельмі брыдкая жаба. — Дый навошта мне тая прыгажосць? А калі табе зайздросцяць, што тут прыемнага? Я мару зусім пра іншае. Мне б хаця разок падняцца паверх калодзежа. Відаць, там прыгажосць неапісальная!

— Сядзі дзе сядзіш! — умяшалася старая жаба. — Тут ты ўсіх ведаеш і цябе ўсе ведаюць. Беражыся толькі вядра, каб яно цябе не раздушыла. А калі трапіш у яго, то хутчэй выскаквай. Ды так удала, як я некалі — і скура і косці цэлыя.

— Квак! — сказала маленькая жаба, а гэта ўсё роўна, што «Ах!» па-нашаму.

Ёй вельмі хацелася пабыць знадворку калодзежа. Убачыць сапраўдную зеляніну, траву. І калі наступнай раніцай поўнае вядро вады на імгненне затрымалася каля каменя, дзе яна сядзела, сэрца маленькай жабы ўздрыгнула, яна кінулася ў вядро і прытаілася на дне.

Як толькі чалавек выцягнуў вядро наверх, з яго тут жа выплюхнуў ваду, сказаў пры гэтым:

— Вось не пашанцавала! Такую брыдоту выцягнуў!..

І ён штурхнуў нагой жабу, ледзь не скалечыў яе. Жаба зашылася ў высокую крапіву. Тут яна адчувала сябе так, як мы, людзі, у вялікім лесе, дзе сонца ледзь прабіваецца праз лістоту і галіны.

Маленькая жаба прасядзела ў крапіве цэлую гадзіну, супакоілася, агледзелася і сказала сама сабе:

— Цікава, а што за крапівой? Калі ўжо вылезла з калодзежа, то трэба ўсё агледзець наўкол.

І яна заспяшалася, зачыкільгала і апынулася на дарозе. Сонца свяціла ёй у вочы, пылам прыпудрывала яе, а яна ўсё шлёпала цераз дарогу.

«Во дзе сапраўды суша! Якая прыгажосць наўкол! У мяне нават усярэдзіне казыча», — думала калодзежная жаба.

Неўзабаве яна дапаўзла да канавы. Тут раслі незабудкі і вятроўнік. Вакол канавы сцяной стаялі бузіна і глог. Белы ўюнок віўся, што ліяна. А колькі тут стракацела кветак! Над імі лётаў матылёк. Жаба вырашыла, што гэта таксама кветка. Толькі адарвалася ад сцябла і хоча палятаць па свеце. Хто-хто, а яна добра разумела гэта.

— От калі б я магла так хутка рухацца, — уздыхнула жаба. — Квак! Ах! Якая прыгажосць!

Жаба пражыла ў канаве восем дзён і восем начэй. Яды хапала ўволю. А на дзевяты дзень рашыла: «Уперад! Жыццё цудоўнае! Як добра вылезці з калодзежа, пасядзець у крапіве, прапаўзці па пыльнай дарозе і адпачыць у сырой канаве. Але ўперад! Трэба шукаць сяброў!..»

І жаба зноў кінулася падарожнічаць.

Яна пераадолела поле. Даскакала да вялікай сажалкі, зарослай чаротам. У зарасніку яе сустрэлі мясцовыя жабы, спыталі:

— Вам тут не вельмі сыра?.. Мы вам рады. Будзьце як дома...

Вечарам госцю запрасілі на дамашні канцэрт. Вячэрай не частавалі, затое напіткі былі бясплатныя — цэлая сажалка, пі на здароўе!

Той жа ноччу маленькая жаба пайшла падарожнічаць далей. Ёй падабаліся зоркі, малады месяц, высокае неба, а ўдзень — сонца на ім. Але для сябе яна ўвесь час паўтарала:

— Я нібыта ўсё яшчэ ў калодзежы. Толькі ён значна большы за той, у якім я жыла. А мне трэба ўзняцца ўверх, да самага сонца!

Аднойчы маладой жабе падалося, што месяц ці сонца — гэта проста вялікія вёдры. Нехта некалі апусціць іх да яе, і яна падымецца высока-высока ў неба. Ах, якое там святло, які бляск! Нават самы каштоўны камень не ззяе так зырка, як сонца. Уперад, да шчасця!

І калодзежная жаба скокнула так далёка, як не ўсялякая жаба здолее, і апынулася на прасёлачнай дарозе. Вакол жылі людзі. Усюды былі сады і агароды. Жаба прыпынілася адпачыць пад капустай. Агледзелася наўкол і зрабіла новае адкрыццё:

— Ах, які вялікі свет і як цікава ў ім! Колькі ўсялякіх дзіўных стварэнняў у свеце! Не трэба толькі седма сядзець на адным месцы.

І яна скокнула ў агарод, зноў квакнула:

— Ах, якая тут зеляніна! Які цуд!

— Яшчэ б! — адгукнуўся вусень, які сядзеў на капусным лісце. — Мой ліст самы вялікі! Ён закрывае паўсвету. Але мне добра на ім!

— Ко-ко-ко! — пачула жаба.

Да капусты набліжаліся куры. Адна, якая ішла ўперадзе, адразу прыкмеціла вусеня на капусным лісце і нацэлілася клюнуць яго. Але вусень зваліўся на зямлю і давай выгінацца, курчыцца.

Курыца зірнула на зялёнага чарвяка адным вокам, пасля другім. Яна не разумела: да чаго гэтыя крыўлянні. «Гэта ён не ад добрай волі», — падумала курыца і падрыхтавалася клюнуць яго яшчэ раз. Але жаба, якая ўсё гэта бачыла, раптам праявіла смеласць і скокнула прама на крыўдзіцельку.

— Ах вось як, ды ў вусеня тут заступніца! Зірніце, якая пачвара, — пачала кудахтаць курыца і адвярнулася. — Вельмі мне патрэбен гэты зялёны аб'едак. Ад яго толькі ў горле пяршыць...

Усе куры пачулі сваю сяброўку і пайшлі з агарода. А вусень раптам сказаў:

— Вось як я выкруціўся! Я такі! Але самае цяжкае наперадзе: як узлезці на капусны ліст? Дзе ён?

Маленькая жаба падскочыла ад радасці. Яе нязграбнасць дапамагла вусеню, адпудзіла ворагаў. Яна хацела і цяпер дапамагчы яму. Але той ганарліва заявіў:

— Што вы, я сам вывернуўся ад курыцы. А на вас жудасна, нават непрыемна пазіраць. Пакіньце мой дом. О, я чую пах капусты! Толькі трэба залезці як мага вышэй.

«Так, так, вышэй, — падумала жаба. — Бач, і вусеню хочацца наверх, як і мне. Проста ён цяпер не ў настроі. Перапалохала курыца. Усім нам хочацца вышыні!»

Жаба задрала галаву ўгору і ўбачыла на даху сялянскай хаты вялізнае буслінае гняздо. Бусел і бусліха без стомы пра нешта клекаталі.

— Як яны высока жывуць! — здзівілася жаба. — От бы залезці да іх!

А ў той хаце жылі два студэнты. Адзін быў паэт, пісаў вершы. Другі — біёлаг, вывучаў прыроду. Абодва яны былі вясёлыя і добрыя.

— Глядзі, выдатны экземпляр жабы, — сказаў біёлаг. — Можна было б яе злавіць і заспіртаваць для навукі.

— У цябе ўжо ёсць дзве, — запярэчыў паэт. — Пакінь яе, хай цешыцца жыццём.

— О, якая яна гарэза, проста цуд! — не супакойваўся вучоны.

— От калі б я быў перакананы, што ў галаве гэтай жабы ёсць каштоўны камень, — сказаў паэт, — тады і я пагадзіўся б разрэзаць яе для навукі.

— Каштоўны камень у жабы! — засмяяўся сябар.

— А што? Мне падабаецца народнае павер'е, нібыта ў галаве жабы, брыдкай жывёліны, часта схаваны каштоўны камень. Гэта можна аднесці і да людзей. Прыгадай Эзопа! Брыдкі карлік, а які разумны! З ім раіліся вялікія вучоныя...

Жаба не ўсё разумела, пра што гаварылі маладыя людзі. Яе зацікавіла размова ў бусліным гняздзе. Бацька-бусел даводзіў сваім дзецям:

— Чалавек — самая фанабэрыстая жывёліна. Любіць пагаварыць, пахваліцца багаццем сваёй мовы. А варта яму пераехаць у іншае месца, ён ужо не разумее суседа. От наш клёкат зразумелы ўсюды: у Даніі, у Егіпце... Эх, людзі! Яны нават лятаць не ўмеюць.

«Якая цудоўная прамова! — падумала маленькая жаба. — Відаць, той бусел вельмі знакаміты. І так высока сядзіць!»

Раптам бусел развёў крылы і ўзляцеў з гнязда. Жаба зноў пазайздросціла яму: «Як ён плавае ў паветры!»

Яна чула, як бусліха ў гэты час расказвала дзецям пра далёкую і цёплую краіну Егіпет, пра цудоўную раку Ніл. І ёй вельмі захацелася самой пабываць там.

— Хай бы буслы ўзялі мяне з сабой! — сказала жаба. — Гэта куды прыемней, чым насіць у галаве каштоўны камень!..

А каштоўны камень якраз і быў схаваны ў яе. Толькі не ведала пра гэта жаба-падарожніца. Ёй хацелася аднаго: скакаць ўперад і падняцца высока!

Нечакана падышоў да жабы сам бусел. Ён ляцеў, убачыў яе ў траве, апусціўся і схапіў небараку. Ды не вельмі далікатна. Дзюба яго сціснулася, у жабіных вушах засвістаў вецер. Гэта было не вельмі прыемна, але ж яна была ўверсе. Яе неслі ў Егіпет! Вочы ў жабы зазіхацелі, з іх пырснулі іскры, яна крыкнула на ўсё наваколле:

— Квак-ах!

Гэта былі апошнія словы маленькай жабы.

А дзе ж яна дзелася сама? Сакрэт просты, калі вы ведаеце, чым любяць ласавацца буслы.

Толькі не хочацца верыць, што бусел разам з жабай пракаўтнуў і каштоўны камень. Ён, відаць, вылецеў з яе вачэй разам з зыркімі іскрамі. Яго падхапілі сонечныя промні. І занеслі на само сонца. А мо схавалі яшчэ дзе-небудзь? Давайма, сябры, шукаць каштоўны камень. Не стамляйцеся радавацца жыццю, кожны дзень рабіце для сябе ўсё новыя і новыя адкрыцці.

А цяпер падумайце: што ў гэтай казцы выдумка, а што — праўда?

Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 7, средняя: 2.4 (от 1 до 5)

 

Наверх
<<< Предыдущая страница Следующая страница >>>
На главную

 

   

Старая версия сайта

Книги Родни Коллина на продажу

Нашли ошибку?
Выделите мышкой и
нажмите Ctrl-Enter!

© Василий Петрович Sеменов 2001-2012  
Сайт оптимизирован для просмотра с разрешением 1024х768

НЕ РАЗРЕШАЕТСЯ КОММЕРЧЕСКОЕ ИСПОЛЬЗОВАНИЕ МАТЕРИАЛОВ САЙТА!