Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство
Не делай снова и снова то, что хочет твоя низшая суть. Джалал ад-дин Руми
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Блог в ЖЖ
Карта сайта
Архив новостей
Обратная связь
Форум
Гостевая книга
Добавить в избранное
Настройки
Инструкции
Главная
Западная Литература
Х.К. Андерсен
Карты путешествий
Ресурсы в Интернете
Р.М. Рильке
У. Уитмен
И.В. Гете
М. Сервантес
Восточная Литература
Фарид ад-дин Аттар
Живопись
Фра Анжелико
Книги о живописи
Философия
Эпиктет
Духовное развитие
П.Д. Успенский
Дзен. 10 Быков
Сервисы сайта
Мудрые Мысли
От автора
Авторские притчи
Помощь сайту
 

 

Текущая фаза Луны

Текущая фаза Луны

20 апреля 2024

 

Главная  →  Х.К. Андерсен  →  Сказки  →  Переводы сказок  →  Все сказки на белорусском языке  →  Што муж ні зробіць, усё добра

Случайный отрывок из текста: Райнер Мария Рильке. Письма к молодому поэту
... Вы помните, как Ваша жизнь с самого детства стремилась к "великому"? Я вижу сейчас, как она стремится уже к более великому. И она не перестает поэтому быть трудной, но она и не прекращает поэтому расти. И если я должен Вам сказать еще что-нибудь, то именно это: не думайте, что тот, кто пытается Вас утешить, живет без труда среди простых и тихих слов, которые Вас иногда успокаивают. В его жизни много труда и печали, и она далека от этих слов. Но если бы это было иначе, он никогда бы не смог найти эти слова. ...  Полный текст


Выберите из раздела сказок Андерсена:

Перечень сказок:
по году издания
по алфавиту
по популярности
по оценкам читателей
случайная сказка

Переводы сказок:
на белорусском
на украинском
на монгольском
на английском
на французском
на испанском

Иллюстрации к сказкам:
В. Педерсен
Л, Фрюлих
Э. Дюлак
современные художники

Примечания к сказкам:
Примечания

Выберите из раздела Андерсена:

Повести и романы, стихи, автобиографии, путевые заметки, письма, портреты, фотографии, вырезки, рисунки, литература об Андерсене, раздел Андерсена на форуме.
   

Эту сказку можно посмотреть на 2-х языках одновременно
Выберите языки:
и  

 
Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 0, средняя: 0.0 (от 1 до 5)
   

Што муж ні зробіць, усё добра

 

Раскажу я табе казку, якую сам чуў у маленстве. І кожны раз, як я ўспамінаў яе пасля, яна здавалася мне ўсё лепшай і лепшай, бо і з казкамі бывае гэтак жа, як шмат з кім з людзей: з гадамі яны становяцца ўсё лепшымі і лепшымі, і гэта вельмі добра!

Ты, вядома, бываў у вёсцы, і табе, напэўна, даводзілася бачыць старэнькія вясковыя хаты з саламянымі стрэхамі. Стрэхі гэтыя абраслі мохам, травою, на вільчыку абавязкова буслінае гняздо, сцены пакрывіліся, акенцы нізенькія, і адчыняецца ўсяго адно; на кухні печ выпучваецца, нібы жывот таўстуна; цераз агароджу звісае куст бузіны. А дзе трапіцца лужына, па якой плавае качка з качанятамі, там прыткнулася і вузлаватая, каравая вярба. Каля хаты ёсць, вядома, навязаны на ланцуг сабака, які брэша на ўсіх і кожнага.

Якраз вось такая хатка і стаяла ў адной вёсцы, а ў ёй жылі старыя муж з жонкай. Ды як ні бедна яны жылі, сёе-тое было ў іх і лішняе. Так яны маглі абысціся без свайго каня, бо работы для яго не было, і ён цэлыя дні пасвіўся ў прыдарожнай канаве. Муж часамі ездзіў на кані ў горад, іншы раз пазычаў яго суседзям, за што тыя расплачваліся дробнымі паслугамі. Але ўсё-такі выгадней было б прадаць гэтага каня або памяняць на што-небудзь больш патрэбнае. А на што памяняць?

— Ну, што прадаць, а што купіць, ты лепей за мяне ведаеш! — сказала мужу жонка. — Цяпер якраз кірмаш у горадзе, едзь туды, ды і прадай коніка або памяняй з выгадай! Ты ж у мяне заўсёды што ні зробіш, дык усё добра! Едзь з Богам!

І яна завязала яму на шыю хусцінку — гэта яна ўсё-такі ўмела рабіць лепш за мужа, завязала яе падвойным вузлом; вельмі прыгожа выйшла! Потым яна прыгладзіла далонню капялюш мужа і пацалавала старога проста ў губы. І вось ён паехаў на кані, якога трэба было або прадаць, або прамяняць у горадзе. А ўжо ў чым, у чым, а ў куплі-продажы ён разбіраўся!

Сонца так і пякло, на небе не было ні воблачка. Над дарогай стаялі хмары пылу, бо на кірмаш ехала і ішло столькі народу — хто на возе, хто вярхом, а хто проста пешкі. Спёка стаяла нясцерпная, і нідзе на ўсёй дарозе аніякага ценю.

І тут стары ўбачыў, што па дарозе ідзе чалавек і гоніць перад сабою карову, ды такую прыгожую, адно заглядзенне! «Пэўна, і малако яна дае цудоўнае! — падумаў наш селянін. — От бы выменяць яе за каня!»

— Гэй, ты там, з кароваю! — гукнуў ён. — Давай пагамонім! Бачыш майго каня? Я думаю, ён каштуе даражэй за тваю карову, але карова мне больш патрэбна. Давай памяняемся, га?

— Давай, — згадзіўся гаспадар каровы, і яны памяняліся.

Памяняліся, і цяпер селянін мог спакойна вярнуцца дадому. Але ж ён збіраўся пабываць у горадзе і таму разам з каровай рушыў далей, каб хоць паглядзець на кірмаш.

Ішоў ён шпарка, карова не адставала, і неўзабаве яны дагналі чалавека, які вёў авечку. Авечка была добрая, укормленая, з густою воўнаю.

«От бы мне такую! — падумаў селянін. — Улетку ёй хопіць корму ў нашай канаве, а на зіму яе можна браць у хату. І праўда, нам зручней трымаць авечку, чым карову. Памяняцца, ці што?»

Гаспадар авечкі ахвотна згадзіўся на абмен, і селянін пайшоў далей ужо з авечкай. Раптам ён убачыў пры дарозе чалавека, які трымаў пад пахаю вялікую гусь.

— Ну і гусь у цябе! — залюбаваўся селянін. — Ды тлустая якая! Ды пер'я на ёй колькі! Хораша было б паглядзець, як яна плавае на прывязі ў нашай лужыне. І старой маёй было б для каго збіраць аб'едкі! Яна не раз гаварыла: «Ах, каб у нас была гусь!» Ну вось цяпер яна будзе яе мець! Хочаш мяняцца? Даю табе за гусь авечку, ды яшчэ дзякуй скажу ў прыдачу!

Той не адмовіўся, і яны памяняліся. Селянін займеў гусь.

Тым часам горад ужо быў блізка, і дарога ажно кішма кішэла людзьмі і жывёлай — ступіць не было дзе. Таму шмат хто ішоў па дне канавы, а некаторыя нават па палетку бульбы вартаўніка пры дарозе. Тут жа хадзіла курыца вартаўніка, але яе прывязалі да агароджы аборкай, каб яна не спалохалася людской таўханіны і не адбілася ад дому. Была яна куртатая, падміргвала адным вокам і ўвогуле з выгляду курыца хоць куды. «Ко-ко-ко!» — сакатала яна; што хацела гэтым сказаць, я не ведаю, але селянін, як убачыў яе, дык падумаў: «Лепшай за гэтую курыцу я не бачыў. Яна прыгажэйшая за квактуху нашага святара; от бы яе нам! Курачка заўсёды знойдзе сабе зернетка, лічы, што сама сябе пракорміць! Дапраўды, добра было б памяняць на яе гусь».

— Хочаш мяняцца? — спытаў ён у вартаўніка.

— Мяняцца? А чаму б і не?! — адказаў той.

І яны памяняліся: вартаўнік узяў сабе гусь, а селянін курыцу.

Нямала ўсё-такі панамяняўся ён па дарозе ў горад, ды яшчэ спякота стаяла страшэнная, і ён вельмі стаміўся. Няблага было б цяпер і перакусіць! А тут якраз і карчма побач. У яе ён і падаўся, але каля дзвярэй сутыкнуўся з парабкам, які нёс туга напакаваны нечым мех.

— Што нясеш? — спытаў селянін.

— Гнілыя яблыкі, — адказаў парабак. — От назбіраў поўны мех свінням.

— Ух ты! Гэтак многа?! От каб пабачыла мая жонка! У нас летась урадзіў на старой яблыні ўсяго адзін яблык, дык мы яго так шанавалі, у куфры хавалі, пакуль ён не згніў! Але мая старая ўсё адно казала: «Які ні ёсць, а прыбытак!» От каб яна паглядзела, які бывае прыбытак. Хацелася б мне пацешыць яе!

— А што вы дасце за гэты мех? — спытаў хлопец.

— Што дам? Ды вось курыцу!

Селянін аддаў курыцу парабку, узяў мех з яблыкамі, зайшоў у карчму і — адразу да прылаўка, а мех свой прыхіліў да печы, у якой якраз палілася. Ды ён на гэта не звярнуў увагі. У карчме было процьма народу: перакупшчыкі, гандляры жывёлай. Сядзелі там і два ангельцы. Ды такія багатыя, што ўсе кішэні ў іх былі набіты золатам. І вельмі ж любілі яны ісці ў заклад. А цяпер паслухайце!

«Пок! Пок! Пок!» — пачулася каля печы.

Ды гэта ж яблыкі пачалі лопацца ад гарачыні.

Вось тут усе і даведаліся пра гісторыю, як стары памяняў каня на карову, карову на авечку і ўрэшце атрымаў мех гнілых яблыкаў.

— Ну і будзе табе ад жонкі, як вернешся! Дасць яна табе дыхту! Галаву адарве! — загаманілі ўсе ў карчме.

— Нічога не будзе, — запярэчыў селянін. — Жонка пацалуе мяне і скажа: «Што муж ні зробіць, усё добра!»

— А вось пабачым! — заспрачаліся ангельцы. — Ідзём у заклад на бочку золата!

— Хопіць і адной меркі, — сказаў селянін. — А я са свайго боку магу паставіць толькі поўную мерку яблыкаў ды самога сябе са сваёю старою ў прыдачу, гэтага хопіць з лішкам!

— Згодны! — закрычалі ангельцы.

Пад'ехала каламажка карчмара. У ёй змясціліся ўсе — ангельцы, селянін, узвалілі і мех з гнілымі яблыкамі. Каламажка рушыла ў дарогу, і нарэшце прыехалі да хацінкі старога селяніна.

— Добры дзень, жоначка!

— Добры дзень, муж даражэнькі!

— Ну, я памяняў!

— Ды ты ў мяне на ўсё майстар! — сказала жонка і кінулася абдымаць мужа, не зважаючы ні на мех з яблыкамі, ні на чужых людзей.

— Я памяняў каня на карову!

— І дзякуй Богу! — сказала жонка. — Цяпер у нас на стале будзе і малако, і масла, і сыр. Вунь як выгадна памяняў!

— Так то яно так, але карову я памяняў на авечку!

— І добра зрабіў! — пахваліла жонка. — Ты заўсёды ведаеш, як лепей! Для авечкі ў нас і корму хопіць. А мы будзем піць авечае малако ды авечым сырам частавацца, а з воўны звяжам цёплыя панчохі і нават фуфайкі. А з каровы шэрсці не збярэш. Яна, як ліняе, дык усю пагубляе. Які ты ў мяне разумны!

— Я і авечку памяняў — на гусь!

— Ах, няўжо і праўда, што ў гэтым годзе на дзень святога Марціна ў нас будзе смажаная гусь?! Ты ўсё стараешся, чым бы мяне парадаваць ды пацешыць! Як добра ты гэта прыдумаў! Гусь, хоць пасі яе, хоць не пасі, усё адно да свята растлусцее.

— Яно так, але я памяняў гусь на курыцу! — сказаў муж.

— На курыцу? Ну і цудоўна! Курыца нанясе яек, вывядзе куранят, і ў нас будзе цэлы птушнік! От што даўно мне хацелася мець!

— Але курыцу я памяняў на мех гнілых яблыкаў.

— Ну, дык дай я цябе расцалую! — усклікнула жонка. — Дзякуй табе, даражэнькі мой! Ты от паслухай, што я табе раскажу. Ты паехаў, а я і падумала: «Давай прыгатую яму на вячэру што-небудзь смачненькае — яечню з цубуляй! Яйкі ў мяне былі, а цыбулі не. Я і пайшла да жонкі настаўніка, бо ведаю, што ў іх ёсць цыбуля, але яна жмінда скупая, хоць і прыкідваецца добранькай. Я папрасіла яе пазычыць цыбуліну. «Цыбуліну? — перапытала яна. — Ды ў нас у садзе і агародзе нічагусенькі не расце. Нават гнілога яблыка не знойдзеш!» А от цяпер я магу ёй пазычыць хоць дзесяць яблык, хоць цэлы мех! Ну і пасмяёмся ж мы з настаўнічыхі. — І яна зноў пацалавала мужа проста ў губы.

— Вось гэта здорава! — закрычалі ангельцы. — Як ёй ні туга даводзіцца, а яна хоць бы што! Заўсёды ўсім задаволена. Для такой і грошай не шкада!

Тут яны расплаціліся з селянінам, бо жонка ж яму галавы не адарвала, а, наадварот, моцна абняла і пацалавала. Цэлую мерку золата насыпалі.

Так вось яно. Калі жонка лічыць мужа разумнейшым за ўсіх на свеце і што ён ні зробіць, усё добра, — гэта заўсёды ёй на карысць.

Вось табе і ўся казка. Я чуў яе яшчэ ў маленстве, а цяпер расказаў табе. І цяпер ты ведаеш: «Што муж ні зробіць, усё добра!»

Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 0, средняя: 0.0 (от 1 до 5)

 

Наверх
<<< Предыдущая страница Следующая страница >>>
На главную
Содружество Друзей —  Школа Развития Человека

 

   

Старая версия сайта

Книги Родни Коллина на продажу

Нашли ошибку?
Выделите мышкой и
нажмите Ctrl-Enter!

© Василий Петрович Sеменов 2001-2012  
Сайт оптимизирован для просмотра с разрешением 1024х768

НЕ РАЗРЕШАЕТСЯ КОММЕРЧЕСКОЕ ИСПОЛЬЗОВАНИЕ МАТЕРИАЛОВ САЙТА!