Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство
Двигайся с настоящим. Лао Цзы
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Блог в ЖЖ
Карта сайта
Архив новостей
Обратная связь
Форум
Гостевая книга
Добавить в избранное
Настройки
Инструкции
Главная
Западная Литература
Х.К. Андерсен
Карты путешествий
Ресурсы в Интернете
Р.М. Рильке
У. Уитмен
И.В. Гете
М. Сервантес
Восточная Литература
Фарид ад-дин Аттар
Живопись
Фра Анжелико
Книги о живописи
Философия
Эпиктет
Духовное развитие
П.Д. Успенский
Дзен. 10 Быков
Сервисы сайта
Мудрые Мысли
От автора
Авторские притчи
Помощь сайту
 

 

Текущая фаза Луны

Текущая фаза Луны

7 декабря 2019

 

Главная  →  Х.К. Андерсен  →  Сказки  →  Переводы сказок  →  Все сказки на белорусском языке  →  Ганс Даўбешка

Случайный отрывок из текста: Фарид ад-дин Аттар. Рассказы о святых. Хазрат Абу Бакр Шибли
... Однажды халиф пригласил его вместе с другими уважаемыми людьми к себе во дворец и, когда они собрались уходить, подарил каждому по дорогому халату. По пути домой один из эмиров, сопровождавших Шибли, чихнул и высморкался в новый наряд. Кто-то пожаловался халифу, что эмир использовал не по назначению его подарок. Халиф снова призвал эмира к себе, отобрал халат и прогнал из дворца. Шибли подумал, что если за неправильное использование подарка, сделанного земным правителем, следует такое наказание, насколько же более суровым должно быть наказание человеку за неправильное использование одеяния (то есть, человеческого тела), подаренного ему Всевышним, правителем миров. После этого он перестал посещать двор халифа и обратился за наставлением к Хайру Нассаджу, который отослал его к Джунайду. ...  Полный текст


Выберите из раздела сказок Андерсена:

Перечень сказок:
по году издания
по алфавиту
по популярности
по оценкам читателей
случайная сказка

Переводы сказок:
на белорусском
на украинском
на монгольском
на английском
на французском
на испанском

Иллюстрации к сказкам:
В. Педерсен
Л, Фрюлих
Э. Дюлак
современные художники

Примечания к сказкам:
Примечания

Выберите из раздела Андерсена:

Повести и романы, стихи, автобиографии, путевые заметки, письма, портреты, фотографии, вырезки, рисунки, литература об Андерсене, раздел Андерсена на форуме.
   

Эту сказку можно посмотреть на 2-х языках одновременно
Выберите языки:
и  

 
Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 0, средняя: 0.0 (от 1 до 5)
   

Ганс Даўбешка

Нанава пераказаная даўняя гісторыя

 

Быў у адной вёсцы стары маёнтак, а ў старым маёнтку жыў стары пан. У яго было два сыны, ды такія разумныя, што калі б яны і палову таго розуму мелі, дык і то ім хапіла б. Абодва яны збіраліся пасватацца да каралеўны, і ў гэтым не было нічога асаблівага, бо яна сама абвясціла, што выйдзе замуж за самага разумнага, хто здолее перагаварыць яе.

Абодва браты рыхтаваліся да сватання восем дзён, на большае ў іх часу не заставалася, але і гэтага ім было досыць: яны шмат чаго зналі і былі хлопцы хоць куды. Адзін вывучыў на памяць увесь лацінскі слоўнік і мясцовыя газеты за тры гады і мог іх пераказаць не толькі ад пачатку да канца, а і наадварот — ад канца да пачатку. Другі вывучыў назубок збор законаў, ведаў усё, што належыць ведаць муніцыпальнаму радцу, і мог разважаць пра дзяржаўныя справы. Апрача таго, ён умеў вышываць падцяжкі, — во які быў майстар! І кожны з іх даводзіў: «З каралеўнаю ажанюся я!»

Бацька даў ім па добрым кані: таму, што ведаў на памяць слоўнік і газеты, — каня чорнага як вугаль, а таму, што меў дзяржаўны розум і ўмеў вышываць, — каня белага як малако. Браты змазалі сабе губы рыбіным тлушчам, каб рот лягчэй і хутчэй адкрываўся, і сабраліся ў дарогу. Усе слугі высыпалі на двор паглядзець, як маладыя панічы пасядуць на коней. Прыйшоў і трэці брат, — братоў жа было тры, але трэцяга, малодшага, ніхто не лічыў: далёка яму было да сваіх вучоных братоў, і звалі яго проста Ганс Даўбешка.

— Куды гэта вы? І чаго гэтак разадзеліся? — спытаў ён.

— У палац едзем, каралеўну сабе «выгаворваць». А ты што, не чуў хіба? Пра гэта ж ва ўсе званы звоняць.

І яны расказалі яму пра сваё сватанне.

— Вунь яно што! Дык і я з вамі! — сказаў Ганс Даўбешка.

Але браты толькі пасмяяліся з яго і паехалі.

— Бацька, дай мне каня! — закрычаў Ганс Даўбешка. — Вельмі ж мне захацелася жаніцца. Выбера мяне каралеўна — добра, а не выбера — я сам яе забяру!

— Не мялі языком абы-што! — асадзіў яго бацька. — Не дам я табе каня. Ты і гаварыць як след не ўмееш! От браты твае — іншая рэч, яны малайцы!

— А калі не даеш каня, дык я вазьму казла! Казёл мой уласны, ён давязе мяне як мае быць!

І Ганс Даўбешка сеў вярхом на казла, стукнуў яго пяткамі пад бакі і памчаўся па гасцінцы. Адно пыл закурэў!

— Вось і я еду! — сказаў сам сабе Ганс Даўбешка і загарланіў песню.

А браты ехалі не спяшаючыся, моўчкі: ім трэба было як след абдумаць пра што і як гаварыць з каралеўнай, каб не даць маху.

— Го-го-го! — крыкнуў Ганс Даўбешка. — Вось і я! Зірніце, што я знайшоў па дарозе!

І ён паказаў братам дохлую варону, што падняў з зямлі.

— Даўбешка! — сказалі браты. — Навошта яна табе?

— Я падару каралеўне!

— Ага, падары! — засмяяліся яны і паехалі далей.

— Го-го-го! Вось і я! — зноў гукнуў Ганс Даўбешка. — Паглядзіце, што яшчэ я знайшоў! Такія рэчы не кожны дзень валяюцца па дарозе!

Браты азірнуліся, каб паглядзець.

— Даўбешка! — сказалі яны. — Гэта ж стары драўляны чаравік, ды нават без верху! Мо і яго таксама падарыш каралеўне?

— А як жа! Падару! — адказаў Ганс Даўбешка.

Браты засмяяліся і паехалі далей.

— Го-го-го! Вось і я! — зноў закрычаў Ганс Даўбешка. — І праўда, — чым далей, тым болей! Го-го-го! Такое і не прыдумаеш!

— А ну, што ты яшчэ там знайшоў? — спыталі браты.

— Э, не, не скажу! От зарадуецца каралеўна!

— Тфу! — плюнулі браты. — Ды гэта ж гразь з канавы!

— Ды яшчэ якая! — адказаў Ганс Даўбешка. — Самага лепшага гатунку! Так і цячэ між пальцаў, не ўтрымаць!

І ён наладаваў сабе поўную кішэню гразі.

А браты прыпусцілі наўгалоп і прыехалі на гадзіну раней за Ганса.

Каля гарадскіх варотаў жаніхоў нумаравалі па парадку і ставілі ў шарэнгі па шэсць чалавек у кожнай. Ставілі іх так блізка адзін да аднаго, што яны ні паварушыцца, ні ўзняць рукі не маглі. І правільна рабілі, бо інакш паміж імі ўсчалася б бойка, бо кожнаму хацелася быць наперадзе.

Усе астатнія жыхары краіны тоўпіліся каля палаца і зазіралі ў вокны, каб паглядзець, як каралеўна прымае жаніхоў. Жаніхі заходзілі ў залу адзін за адным. І як толькі заходзілі, дык адразу трацілі ўсё сваё красамоўства: у іх нібы мову адбірала.

— Не гадзіцца! — крычала каралеўна. — Вон!

І вось зайшоў старэйшы брат, той, што ведаў на памяць увесь слоўнік. Але, пакуль ён стаяў у шарэнгах, дык пазабываў усё дазвання, а тут яшчэ падлога пад нагамі рыпіць, столь люстраная, так што бачыш сябе дагары нагамі, каля кожнага акна па тры пісары і адзін муніцыпальны радца, і ўсе запісваюць кожнае слова размовы, каб надрукаваць у газеце, якая прадаецца на рагу за два скілінгі, — страх ды годзе! Да таго ж у пакоі палілася ў печы, і яна разагрэлася дачырвана.

— Ну і горача тут! — сказаў нарэшце жаніх.

— Гэта таму, што бацька надумаўся сёння пеўнікаў засмажыць! — абазвалася каралеўна.

Жаніх ажно рот разявіў: не чакаў ён такой размовы і не мог вымавіць ні слова, хоць яму хацелася адказаць як мага дасціпней.

— Э-э! — прамямліў ён.

— Не гадзіцца! — сказала каралеўна. — Вон!

Давялося яму пайсці ні з чым. Тады зайшоў другі брат.

— Ух, як тут горача! — пачаў ён.

— Ага, мы смажым сёння пеўнікаў, — адказала каралеўна.

— Як? Што? Каго?.. — перапытаў ён.

І ўсе пісары запісалі: «Як? Што? Каго?»

— Не гадзіцца! — сказала каралеўна. — Вон!

І тут з'явіўся Ганс Даўбешка. Ён заехаў на казле проста ў залу.

— Ну і гарачыня! — прабурчаў ён.

— Гэта я пеўнікаў смажу! — адказала каралеўна.

— От шанцуе! — усклікнуў Ганс Даўбешка. — Дык і маю варону можна будзе засмажыць?

— Можна! — адказала каралеўна. — А ў цябе ёсць у чым смажыць? У мяне няма ні рондаля, ні патэльні.

— А ў мяне ёсць! — сказаў Ганс Даўбешка. — Вось пасудзіна, нават з ручкаю!

І ён выцягнуў з кішэні стары драўляны чаравік і паклаў у яго варону.

— Ды гэта ж цэлы абед! — сказала каралеўна. — Але дзе нам узяць падліўкі?

— А ў мяне ў кішэні! — адказаў Ганс Даўбешка. — У мяне яе столькі, што дзяваць няма куды, хоць выкідвай!

І ён зачэрпнуў з кішэні жменю гразі.

— Вось гэта мне падабаецца! — усклікнула каралеўна. — На ўсё ў цябе гатовы адказ, па слова ў кішэнь не лезеш. Таму я выйду за цябе замуж! Але ці ведаеш ты, што кожнае наша слова запісваецца і заўтра трапіць у газеты? Бачыш, каля кожнага акна стаяць па тры пісары ды яшчэ стары муніцыпальны радца? А радца гэты найгоршы — зусім з розуму выжыў!

Яна ўсё гэта гаварыла, каб напалохаць Ганса. А пісары зарагаталі і запырскалі падлогу чарнілам.

— Ах, вунь вы якія паночкі! — выгукнуў Ганс Даўбешка. — От я зараз пачастую гэтага радцу!

І доўга не думаючы вывернуў кішэню і заляпіў радцу ўвесь твар гразёю.

— Цудоўна! — усклікнула каралеўна. — Да гэтага і я не дадумалася б. Але я яшчэ навучуся!

Так вось і стаў Ганс Даўбешка каралём, ажаніўся, надзеў карону і сеў на трон. Мы даведаліся пра ўсё гэта з газеты, якую выдае муніцыпальны радца, але ёй не варта занадта верыць.

Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 0, средняя: 0.0 (от 1 до 5)

 

Наверх
<<< Предыдущая страница Следующая страница >>>
На главную

 

   

Старая версия сайта

Книги Родни Коллина на продажу

Нашли ошибку?
Выделите мышкой и
нажмите Ctrl-Enter!

© Василий Петрович Sеменов 2001-2012  
Сайт оптимизирован для просмотра с разрешением 1024х768

НЕ РАЗРЕШАЕТСЯ КОММЕРЧЕСКОЕ ИСПОЛЬЗОВАНИЕ МАТЕРИАЛОВ САЙТА!