Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство
Тот, кто обитает в Иерусалиме никогда не будет поколеблен. Исайя Отшельник
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Блог в ЖЖ
Карта сайта
Архив новостей
Обратная связь
Форум
Гостевая книга
Добавить в избранное
Настройки
Инструкции
Главная
Западная Литература
Х.К. Андерсен
Карты путешествий
Ресурсы в Интернете
Р.М. Рильке
У. Уитмен
И.В. Гете
М. Сервантес
Восточная Литература
Фарид ад-дин Аттар
Живопись
Фра Анжелико
Книги о живописи
Философия
Эпиктет
Духовное развитие
П.Д. Успенский
Дзен. 10 Быков
Сервисы сайта
Мудрые Мысли
От автора
Авторские притчи
Помощь сайту
 

 

Текущая фаза Луны

Текущая фаза Луны

26 мая 2019

 

Главная  →  Х.К. Андерсен  →  Сказки  →  Переводы сказок  →  Все сказки на белорусском языке  →  Пастушка і камінар

Случайный отрывок из текста: Фарид ад-дин Аттар. Рассказы о святых. Хазрат А6ул Хасан Хиркани
... Абул Хасан сказал: Я хочу, чтобы не было ни рая, ни ада и люди могли любить Бога ради Него самого. ...  Полный текст


Выберите из раздела сказок Андерсена:

Перечень сказок:
по году издания
по алфавиту
по популярности
по оценкам читателей
случайная сказка

Переводы сказок:
на белорусском
на украинском
на монгольском
на английском
на французском
на испанском

Иллюстрации к сказкам:
В. Педерсен
Л, Фрюлих
Э. Дюлак
современные художники

Примечания к сказкам:
Примечания

Выберите из раздела Андерсена:

Повести и романы, стихи, автобиографии, путевые заметки, письма, портреты, фотографии, вырезки, рисунки, литература об Андерсене, раздел Андерсена на форуме.
   

Эту сказку можно посмотреть на 2-х языках одновременно
Выберите языки:
и  

 
Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 1, средняя: 3.0 (от 1 до 5)
   

Пастушка і камінар

 

Ці бачыў ты калі-небудзь сапраўдныя старадаўнія шафы, скрозь пачарнелыя ад старасці, з драўлянымі завітушкамі?

У адным жылым пакоі стаяла якраз такая шафа, якая засталася сваім гаспадарам у спадчыну ад прабабкі. Шафа была зверху данізу пакрыта разьбой — драўлянымі ружамі ды цюльпанамі; маленькія алені высоўвалі свае рагатыя галоўкі з мудрагелістых завітушак, а на самым відным месцы майстар выразаў постаць чалавека. Забаўна было глядзець на яго: ён скорчыў міну і выскаліўся; аднак ніяк нельга было сказаць, што ён смяецца. Ногі ў чалавечка былі казліныя, на ілбе тырчэлі рожкі, доўгая барада звешвалася на грудзі. Дзеці заўсёды называлі яго «казланогі обер-унтэр-генерал-капітан-сяржант». Хаця гэтае званне было вельмі цяжка вымаўляць і рэдка хто яго заслугоўваў; ды і выразаць чалавечка з дрэва каштавала вялікай працы. Тым не менш ён красаваўся на шафе, вечна касавурачыся на падлюстэрнік, бо там стаяла прыгожанькая маленькая фарфоравая пастушка ў чаравічках з пазалотай і ў залочаным капялюшыку. Сукенка яе была прыгожа падабрана збоку і аздоблена чырвонай ружай, а ў руцэ яна трымала пастуховы посах. Пастушка была чароўная! Амаль зусім побач з ёю стаяў маленькі камінар, чорны, як вугаль, але таксама фарфоравы. Ён быў чысцюсенькі і прыгожы. Ніколечкі не горшы за ўсякага іншага, і павінен быў толькі выяўляць камінара, — майстар мог бы з аднолькавым поспехам зрабіць яго і прынцам; ці не ўсё адно — камінар альбо прынц?

Камінар стаяў, прыняўшы прыгожую паставу і трымаючы ў руках драбінкі, белатвары і ружовашчокі, як дзяўчына, — але гэта, бадай што было памылкай: не шкодзіла б яго хоць трошачкі выпацкаць. Ён стаяў амаль побач з пастушкай, бо іх так паставілі, а калі ўжо яны апынуліся побач, дык і заручыліся, — яны ж вельмі падыходзілі адно да другога: абое маладыя, зробленыя з аднолькавага фарфору і аднолькава крохкія.

На падлюстэрніку побач з імі стаяла яшчэ адна лялька, але яна была ў тры разы буйнейшая. Гэта быў стары кітаец, які ўмеў хітаць галавой. Ён таксама быў фарфоравы і казаў, што даводзіцца дзедам маленькай пастушцы, і хаця, вядома, не мог гэтага давесці, але сцвярджаў, што мае права распараджацца ейным лёсам, — таму ён ківаў казланогаму обер-унтэр-генерал-капітан-сяржанту, які пасватаўся да пастушкі.

— Вось твой будучы муж, — сказаў аднойчы пастушцы стары кітаец, — мяркуючы па ўсім, ён зроблены з чырвонага дрэва. Пойдзеш за яго, і цябе будуць называць жонкай казланогага обер-унтэр-генерал-капітан-сяржанта: у яго ўся шафа напакавана срэбрам, не кажучы ўжо аб тым, што прыхавана ў патаемных шуфлядах.

— Я не хачу да яго ў цёмную шафу, — запярэчыла маленькая пастушка. — Кажуць, быццам ён трымае там пад замком адзінаццаць фарфоравых жонак!

— Ну, значыцца, ты будзеш дванаццатая! — адсек кітаец. — Сёння ўначы, як толькі ў старой шафе пачуецца трэск, вы згуляеце вяселле. І гэта не меней дакладна, як тое, што я кітаец! — і, хітануўшы галавой, ён заснуў.

А маленькая пастушка заплакала, паглядзела на свайго любага сябра — фарфоравага камінара — ды сказала:

— Прашу цябе: пойдзем адсюль, хоць на край свету! Тут нам заставацца нельга!

— Я хачу таго, чаго хочаш ты, — адказаў ёй маленькі камінар, — пойдзем хоць зараз! Упэўнены, што змагу пракарміць цябе сваім рамяством.

— Ах, калі б нам як хутчэй спусціцца з падлюстэрніка! — уздыхнула пастушка. — Я буду шчаслівая, толькі калі вырвуся з табой на волю.

Камінар суцешыў яе, потым паказаў ёй, як зручней спускацца ўніз па разным краі пазалочаных ножак падлюстэрніка. Тут ім вельмі спатрэбіліся ягоныя драбінкі, і вось яны ўжо ступілі на падлогу; паглядзелі на шафу — бачаць, што там усчаўся пярэпалах.

Разныя алені яшчэ больш выцягнулі шыі, насцярожылі рогі і пачалі круціць галавой, а казланогі обер-унтэр-генерал-капітан-сяржант высока падскочыў і загукаў старому кітайцу:

— Яны ўцяклі! Уцяклі!

Уцекачы крыху спалохаліся і хуценька скочылі ў высоўную шуфляду пад акном.

У гэтай шуфлядзе захоўваліся тры-чатыры няпоўныя калоды картаў ды маленечкі лялечны тэатр, які быў расстаўлены, як гэта дазваляла месца. У тэатры ішло прадстаўленне. У першым радзе сядзелі ўсе дамы — чырвовыя, бубновыя, трэфовыя ды піковыя — і абмахваліся сваімі цюльпанамі. Ззаду ад іх стаялі валеты, у кожнага з іх было па дзве галавы — адна ўверсе, другая ўнізе. П'еса была пра двух закаханых, якім ніяк не ўдавалася з'яднацца, і пастушка, гледзячы на іх, заплакала, — спектакль нагадваў ёй уласны лёс.

— Ах, я не магу больш вытрымаць! — пралепятала яна. — Пойдзем адсюль!

Але калі яны зноў апынуліся на падлозе і паглядзелі на свой падлюстэрнік, дык убачылі, што стары кітаец прачнуўся, ён ссунуўся з месца і некуды перапаўзаў седзячы, — ён заўсёды сядзеў, скрыжаваўшы ногі, а хадзіць не ўмеў.

— Стары кітаец гоніцца за намі! — ускрыкнула маленькая пастушка ды так спалохалася, што ўпала на свае фарфоравыя каленкі.

— Вось што мне прыйшло ў голаў, — сказаў камінар. — Залезем з табой у вялікую вазу для вострых прыпраў, вунь у тую, што стаіць у куце. Ляжам на пялёсткі руж і лаванды ды будзем адтуль кідаць соль у вочы кітайцу, калі ён сунецца да нас.

— Гэта мала дапаможа! — запярэчыла пастушка. — Акрамя таго, я ведаю, што стары кітаец і ваза былі заручоныя, а калі ўжо яны кахалі адно другога, дык гэтае пачуццё не магло знікнуць бясследна. Не, нам застаецца толькі адно — сыйсці на ўскрай свету!

— А ты не баішся выправіцца ў дарогу са мною? — спытаўся камінар. — Ці падумала ты пра тое, які бязмежны гэты свет, пра тое, што нам назад ужо не вярнуцца?

— Так, падумала! — адказала пастушка.

Камінар з рашучым выглядам паглядзеў на яе і сказаў:

— Я ведаю толькі адзін шлях — дымаход! А ты і сапраўды асмеліваешся ўвайсці са мной у печку і потым караскацца па топцы і дымаходзе ўгору? Калі мы, нарэшце, дабярэмся да коміна, тут ужо я сумею сябе паказаць: мы ўзнімемся на такую вышыню, што дагнаць нас не змогуць; а на самым версе будзе дзірка — выйсці ў шырокі свет.

І камінар павёў пастушку да пячных дзверцаў.

— Ах, як там чорна! — усклікнула яна, але ўсё-такі палезла разам з камінарам у печку і праз топку ў дымаходзе нічагусенькі не было відаць.

— Ну, вось мы і ў дымаходзе! — сказаў камінар. — Паглядзі, якая дзівосная зорачка ззяе ўверсе!

З неба на іх глядзела самая сапраўдная зорка; яна ззяла проста над імі, быццам хацела паказаць ім выйсце. А яны паўзлі і караскаліся ўсё вышэй ды вышэй, — о, — які гэта быў цяжкі шлях! Так высока давялося ім узбірацца, так высока! Але камінар дапамагаў пастушцы, падымаў яе, падтрымліваў ды паказваў, куды ёй лепей ставіць свае фарфоравыя ножкі. Так яны дабраліся да самага верху коміна ды ўселіся на яго беражку, каб як след адпачыць, — і не дзіва, што яны стаміліся пасля такой дарогі.

Над імі распасціралася неба, усеянае зоркамі, а ўнізе віднеліся дахі горада. Камінар і пастушка азіраліся па баках, гледзячы на гэты вялізны свет. Бедная пастушка раней нават не ўяўляла сабе, што ён такі; яна палажыла галоўку на плячо камінару ды так заплакала, што пазалота пасыпалася з яе карсажу.

— Не, гэта ўжо занадта! Я не ў сілах жыць тут! Свет празмерна вялікі! — усклікнула яна. — Ах, калі б зноў апынуцца на нашым падлюстэрніку! Не супакоюся, пакуль не вярнуся назад. Я ж пайшла з табою на ўскрай свету, а цяпер і ты мог бы праводзіць мяне дадому, калі хоць трошачкі кахаеш!

Тады камінар пачаў яе ўгаворваць і нагадаў пра старога кітайца і пра казланогага обер-унтэр-генерал-капітан-сяржанта. Але пастушка плакала так горка, яна так цалавала свайго любага камінара, што яму заставалася толькі саступіць ёй, хаця гэта і было неразумна.

З вялікай цяжкасцю спусціўшыся па коміне, яны зноў узяліся паўсці па дымаходзе ўніз і нарэшце дабраліся да топкі, дзе было вельмі цёмна; падышоўшы да зачыненых пячных дзверцаў, яны прыслухаліся да таго, што робіцца ў пакоі. Там было зусім ціха. Яны выглянулі з печкі і... о жах! — на самай сярэдзіне пакоя, на падлозе, стаяў стары кітаец. Аказваецца ён, калі пагнаўся за ўцекачамі, упаў з падлюстэрніка і разбіўся на тры часткі, — спіна ў яго адкалолася цалкам, а галава адкацілася ў кут. Але казланогі обер-унтэр-генерал-капітан-сяржант стаяў на ранейшым месцы ды раздумваў над тым, што здарылася.

— О, які жах! — усклікнула маленькая пастушка. — Мой старэнькі дзядуля разбіўся, і ўсё праз нас. Гэтага я не змагу перажыць! — і яна ў адчаі заламіла свае маленечкія ручкі.

— Яго яшчэ можна адрамантаваць, і адрамантаваць выдатна! — заўважыў камінар. — А ты не бядуй гэтак. Варта толькі намазаць яму спіну клеем, а ў горла ўставіць вялікую планку, і ён будзе зусім як новы; чаго добрага, нагаворыць яшчэ процьму непрыемных слоў.

— Ты так думаеш? — спыталася пастушка, і абое яны ўзлезлі на падлюстэрнік, дзе стаялі раней.

— Вось бачыш, якое вялікае падарожжа мы зрабілі, — сказаў камінар. — А маглі ж бы і зусім не кратацца з месца!

— Толькі б удалося адрамантаваць дзядулю! — уздыхнула пастушка. — Дорага гэта будзе каштаваць?

І старога кітайца адрамантавалі — у гэтым прымала ўдзел уся сям'я. Спіну яму склеілі, у горла ўставілі планку, і ён стаў зусім як новы, толькі хітаць галавой ужо не мог.

— Пэўна, вы замнога ўявілі аб сабе ды заганарыліся з таго часу як разбіліся, — сказаў кітайцу казланогі обер-унтэр-генерал-капітан-сяржант. — А я ўсё-ткі не бачу, чым тут ганарыцца. Ну дык што ж? Ці выдасце вы яе за мяне?

Тады камінар і маленькая пастушка ўмольна паглядзелі на старога кітайца, баючыся, як бы ён не матлянуў галавой. Але ківаць ён ужо не мог, а расказваць пры пабочных пра тое, што яму ўставілі планку ў горла, было непрыемна.

З таго часу абедзве фарфоравыя фігуркі так і стаялі побач, дабраслаўляючы планку ў дзедавым горле і працягваючы кахаць адно другое, пакуль не разбіліся.

Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 1, средняя: 3.0 (от 1 до 5)

 

Наверх
<<< Предыдущая страница Следующая страница >>>
На главную

 

   

Старая версия сайта

Книги Родни Коллина на продажу

Нашли ошибку?
Выделите мышкой и
нажмите Ctrl-Enter!

© Василий Петрович Sеменов 2001-2012  
Сайт оптимизирован для просмотра с разрешением 1024х768

НЕ РАЗРЕШАЕТСЯ КОММЕРЧЕСКОЕ ИСПОЛЬЗОВАНИЕ МАТЕРИАЛОВ САЙТА!