Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство
Ты должен пожертвовать черными ночными быками ради ранней утренней зари. Джалал ад-дин Руми
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Блог в ЖЖ
Карта сайта
Архив новостей
Обратная связь
Форум
Гостевая книга
Добавить в избранное
Настройки
Инструкции
Главная
Западная Литература
Х.К. Андерсен
Карты путешествий
Ресурсы в Интернете
Р.М. Рильке
У. Уитмен
И.В. Гете
М. Сервантес
Восточная Литература
Фарид ад-дин Аттар
Живопись
Фра Анжелико
Книги о живописи
Философия
Эпиктет
Духовное развитие
П.Д. Успенский
Дзен. 10 Быков
Сервисы сайта
Мудрые Мысли
От автора
Авторские притчи
Помощь сайту
 

 

Текущая фаза Луны

Текущая фаза Луны

19 апреля 2024

 

Главная  →  Х.К. Андерсен  →  Сказки  →  Переводы сказок  →  Все сказки на белорусском языке  →  Злы князь. Паданне

Случайный отрывок из текста: Фарид ад-дин Аттар. Рассказы о святых. Хазрат Джунайд
... Джунайд сказал: Однажды богатый юноша, послушав мою проповедь, испытал такое потрясение, что он раздал все свое богатство бедным, оставив себе 1000 динаров, которые он хотел подарить мне. Когда он нес эти деньги, люди сказали ему: «Ты хочешь запутать такого великого святого в мирских сетях?» Юноша пошел к реке и побросал в нее одну за другой все монеты. Когда он пришел ко мне, я сказал ему: «Ты недостоин находиться рядом со мной. Почему ты потратил столько времени на то, чтобы избавиться от своего богатства, хотя это можно было сделать сразу, и не выбросил все монеты разом, а не одну за другой?» ...  Полный текст


Выберите из раздела сказок Андерсена:

Перечень сказок:
по году издания
по алфавиту
по популярности
по оценкам читателей
случайная сказка

Переводы сказок:
на белорусском
на украинском
на монгольском
на английском
на французском
на испанском

Иллюстрации к сказкам:
В. Педерсен
Л, Фрюлих
Э. Дюлак
современные художники

Примечания к сказкам:
Примечания

Выберите из раздела Андерсена:

Повести и романы, стихи, автобиографии, путевые заметки, письма, портреты, фотографии, вырезки, рисунки, литература об Андерсене, раздел Андерсена на форуме.
   

Эту сказку можно посмотреть на 2-х языках одновременно
Выберите языки:
и  

 
Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 7, средняя: 4.0 (от 1 до 5)
   

Злы князь

Паданне

 

Жыў-быў злы, фанабэрлівы князь. Ён толькі і думаў пра тое, як бы пакарыць сабе ўвесь свет, на ўсіх нагнаць страху адным сваім імем. І вось ён ішоў у чужыя землі з агнём і мячом; воіны ягоныя тапталі нівы ды палілі сялянскія хаты; чырвоныя языкі лізалі лісце на дрэвах, а плады падсмажваліся на абвугленых галінах. Часта бедная маці хавалася з голенькім грудным немаўляткам за сценамі, што дыміліся, але ваяры шнарылі паўсюль, знаходзілі іх, і пачыналася д'ябальская забава! Злыя духі не маглі рабіць горш. Але князю здавалася, быццам справы ішлі як мае быць. Дзень пры дні расла князева магутнасць, імя ягонае наводзіла жах на ўсіх, і ўдача спадарожнічала яму ва ўсіх дзеяннях. З пакораных гарадоў вывозіў ён золата ды багатыя скарбы, і ў сталіцы ягонай накапіліся незлічоныя багацці: нідзе ў свеце не было анічога падобнага. Ён загадаў будаваць цудоўныя палацы, цэрквы ды аркі, і ўсе, хто бачыў гэтыя дзівосныя пабудовы, казалі: «Які вялікі князь!» Яны не думалі пра бядоты, у якія ён кінуў чужыя землі, не чулі стогнаў і скаргаў, што не змаўкалі ў абрабаваных ды спаленых гарадах.

Сам князь глядзеў на сваё золата і думаў, як іншыя: «Які я вялікі князь! Але мне яшчэ мала ўсяго гэтага! Хачу большага! Нічыя ўлада ў свеце не павінна быць роўнай маёй, не тое каб пераўзыходзіць яе!»

І ён пайшоў вайной на сваіх суседзяў і ўсіх пакарыў. Палонных каралёў ён загадаў прыкоўваць залатымі ланцугамі да сваёй калясніцы кожны раз, як збіраўся праехацца па вуліцах сталіцы. Калі ж ён сядзеў за сталом, яны павінны былі ляжаць пры яго нагах і нагах прыдворных ды хапаць кавалкі хлеба, якія ім кідалі.

Нарэшце, князь загадаў узвесці сабе на плошчах ды ў палацах статуі; ён хацеў быў паставіць іх і ў храмах, перад алтаром Госпада, але святары сказалі: «Князь, ты вялікі, але Бог вышэй за цябе, мы не асмельваемся зрабіць гэта».

— Добра! — сказаў злы князь. — Тады я скару і Бога!

І, аслеплены шалёнай фанабэрыяй, ён загадаў будаваць дзівосны карабель, на якім можна было гойсаць у паветры. Карабель быў размаляваны рознымі фарбамі і нагадваў паўлінаў хвост, усеяны тысячамі вочак, але кожнае вочка было руляй стрэльбы. Князь сеў на карабель; варта яму націснуць адну спружыну, са стрэльбаў выляталі тысячы куляў, а стрэльбы адразу ж самі сабой зараджаліся нанова. Сто магутных арлоў былі запрэжаны ў карабель, і вось ён узвіўся ў паветра, да сонца. Зямля ледзь віднелася ўнізе, горы ды лясы здаваліся спачатку ўзараным дзёрнам, потым намаляванымі на геаграфічнай карце і, нарэшце, зусім зніклі ў воблачным тумане. Усё вышэй ды вышэй узнімаліся арлы; тады Бог паслаў аднаго са сваіх незлічоных анёлаў, але злы князь сустрэў яго залпам са стрэльбаў. Кулі адскочылі ад бліскучых крылаў анёла, як градзінкі; толькі адна-адзіная кропелька крыві выцекла з беласнежнага крыла і ўпала на карабель, дзе сядзеў князь. Яна глыбока ўелася ў дрэва і націснула на дно карабля са страшэннай сілай, быццам глыба свінцу ў тысячу пудоў. Карабель паляцеў уніз з неверагоднай хуткасцю; магутныя крылы арлоў пераламіліся; вецер так і свістаў у вушах князя; аблокі, што сабраліся з дыму ад спаленых гарадоў, грувасціліся наўкол і прымалі пачварныя формы: велізарных ракаў, якія працягвалі да князя дужыя клюшні, абломкаў скал, што каціліся ўніз, і драконаў, што дыхалі агнём. Князь ляжаў на дне карабля напаўмёртвы ад страху. Нарэшце карабель засеў у густым вецці лясных дрэў.

— Я адолею Бога! — сказаў князь. — Я даў сабе клятву адолець яго, і быць па тым! — І ён загадаў пабудаваць новы карабель; будавалі яго сем гадоў. Загадаў ён таксама каваць маланкі з найцвярдзейшае сталі, каб узяць цвярдыню неба прыступам, і сабраў ваяроў з усіх канцоў сваёй дзяржавы; войскі пакрылі прастору ў некалькі квадратовых міляў. Ваяры гатовыя былі сесці на караблі, князь падышоў да свайго, але Бог наслаў на яго рой камароў, адзін толькі маленькі камаровы рой. Насякомыя гулі вакол князя ды джалілі яго ў твар і рукі. Ён злосна выхапіў меч, але сек ім толькі паветра, у камароў патрапіць аніяк не ўдавалася. Тады ён загадаў прынесці каштоўныя дываны ды ахінуць сябе імі з ног да галавы, каб аніводзін камар не мог дастаць яго сваім джалам. Загад быў выкананы, але адзін камар ухітрыўся прабрацца пад самы ніжні дыван, залез у вуха князя ды ўджаліў яго. Быццам агонь разліўся па князевай крыві, яд пранік у ягоны мозг, і ён сарваў з сябе ўсе апраткі ды голы ўзяўся кідацца з боку ў бок і скакаць перад натоўпам сваіх бязлітасных салдат, а тыя толькі смяяліся са звар'яцелага князя, які хацеў перамагчы Бога і быў сам пераможаны камарыкам!

 

Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 7, средняя: 4.0 (от 1 до 5)

 

Наверх
<<< Предыдущая страница Следующая страница >>>
На главную

 

   

Старая версия сайта

Книги Родни Коллина на продажу

Нашли ошибку?
Выделите мышкой и
нажмите Ctrl-Enter!

© Василий Петрович Sеменов 2001-2012  
Сайт оптимизирован для просмотра с разрешением 1024х768

НЕ РАЗРЕШАЕТСЯ КОММЕРЧЕСКОЕ ИСПОЛЬЗОВАНИЕ МАТЕРИАЛОВ САЙТА!