Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство
Без помощи Духа воля человека низвергалась бы прямо в бездну - от порока к пороку. Бернард Клервосский
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Блог в ЖЖ
Карта сайта
Архив новостей
Обратная связь
Форум
Гостевая книга
Добавить в избранное
Настройки
Инструкции
Главная
Западная Литература
Х.К. Андерсен
Карты путешествий
Ресурсы в Интернете
Р.М. Рильке
У. Уитмен
И.В. Гете
М. Сервантес
Восточная Литература
Фарид ад-дин Аттар
Живопись
Фра Анжелико
Книги о живописи
Философия
Эпиктет
Духовное развитие
П.Д. Успенский
Дзен. 10 Быков
Сервисы сайта
Мудрые Мысли
От автора
Авторские притчи
Помощь сайту
 

 

Текущая фаза Луны

Текущая фаза Луны

23 апреля 2024

 

Главная  →  Х.К. Андерсен  →  Сказки  →  Переводы сказок  →  Все сказки на белорусском языке  →  Дзюймовачка

Случайный отрывок из текста: Райнер Мария Рильке. Истории о Господе Боге. Как старый Тимофей пел, умирая
... Когда старый Тимофей умер, дом, в котором Егор жил теперь один, оставался еще некоторое время запертым. Но весной Егор Тимофеевич, у которого отросла длинная борода, вышел за ворота и стал ходить по деревне и петь. А позже он пошел и по окрестным деревням, и мужики уже говорили, что Егор стал никак не менее искусным лирником, чем его отец Тимофей, потому что он знал множество торжественных и героических былин и все те напевы, которые никто, хоть казак, хоть мужик, не может услышать и не зарыдать. А еще у него был такой нежный и печальный тон, какого никто прежде не слышал ни от одного певца. И этот тон звучал всегда в припеве, совершенно неожиданно и поэтому был особенно щемящим. Во всяком случае, так мне рассказывали. ...  Полный текст


Выберите из раздела сказок Андерсена:

Перечень сказок:
по году издания
по алфавиту
по популярности
по оценкам читателей
случайная сказка

Переводы сказок:
на белорусском
на украинском
на монгольском
на английском
на французском
на испанском

Иллюстрации к сказкам:
В. Педерсен
Л, Фрюлих
Э. Дюлак
современные художники

Примечания к сказкам:
Примечания

Выберите из раздела Андерсена:

Повести и романы, стихи, автобиографии, путевые заметки, письма, портреты, фотографии, вырезки, рисунки, литература об Андерсене, раздел Андерсена на форуме.
   

Эту сказку можно посмотреть на 2-х языках одновременно
Выберите языки:
и  

 
Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 10, средняя: 2.4 (от 1 до 5)
   

Дзюймовачка

 

Жыла на свеце адна жанчына. У яе не было дзяцей, а ёй вельмі хацелася дзіцятка мець. Вось пайшла яна да старой варажбіткі і кажа:

— Мне так хочацца, каб у мяне была дачка, хоць самая маленькая!..

— Няма нічога прасцей! — адказала варажбітка. — Вось табе ячменнае зерне. Гэта зерне не простае, не з тых, што спеюць у вас на палях і родзяцца птушкам на спажыву. Вазьмі яго і пасадзі ў гаршчок для кветак. Убачыш, што будзе.

— Дзякуй табе! — сказала жанчына і дала варажбітцы дванаццаць медзякоў. Потым яна пайшла дадому і пасадзіла ячменнае зярнятка ў гаршчок для кветак. Толькі яна яго паліла, зярнятка адразу ж прарасло. З зямлі вылезлі два лісточкі і пяшчотная сцяблінка. А на сцябліне з'явілася вялізная цудоўная кветка, накшталт цюльпана. Але пялёсткі кветкі былі шчыльна сціснутыя: яна яшчэ не распусцілася.

— Якая цудоўная кветка! — сказала жанчына і пацалавала прыгожыя стракатыя пялёсткі.

У тую ж хвіліну ў стрыжні кветкі штосьці шчоўкнула, і яна раскрылася. Гэта быў на самай справе вялікі цюльпан, але ў чашачцы яго сядзела жывая дзяўчынка. Яна была маленькая-маленькая, усяго з дзюйм (У адным дзюйме (адной цалі) 2,5 сантыметры.) ростам. Таму яе так і назвалі — Дзюймовачка.

Калыску для Дзюймовачкі зрабілі з бліскучай лакіраванай шкарлупіны грэцкага арэха. Замест пярынкі туды паклалі некалькі фіялак, а замест коўдрачкі — пялёсткі ружы. У гэтую калысачку дзяўчынку клалі на ноч, а днём яна гуляла на стале.

Сярод стала жанчына паставіла глыбокую талерку з вадой, а на краі талеркі расклала кветкі. Доўгія сцяблінкі іх купаліся ў вадзе, і кветкі доўга заставаліся свежымі і духмянымі.

Для маленькай Дзюймовачкі талерка з вадой была цэлым возерам, і яна плавала па гэтым возеры на пялёстку цюльпана, як на лодачцы. Замест вёслаў у яе былі пара белых конскіх валасоў. Дзюймовачка цэлыя дні каталася на сваёй цудоўнай лодачцы, пераплывала з аднаго боку талеркі на другі; спявала песні. Такога пяшчотнага галаску, як у яе, ніхто ніколі не чуў.

Аднойчы ноччу, калі Дзюймовачка спала ў сваёй калысцы, праз адчыненае акно ў пакой залезла вялізная старая жаба, мокрая і брыдкая. З падаконніка яна скочыла на стол і зазірнула ў шкарлупіну, дзе спала пад пялёсткам ружы Дзюймовачка.

— Як хораша! — сказала старая жаба. — Слаўная нявеста будзе майму сыну.

Яна схапіла арэхавую шкарлупіну з дзяўчынкай і выскачыла праз акно ў сад.

У садзе працякала рэчка, а пад самым яе берагам было багністае балота. Тут, у тваністай ціне, і жыла старая жаба са сваім сынам.

Сын быў таксама мокры і брыдкі — цюцелька ў цюцельку як яго маці, старая жаба.

— Каакс, каакс, брэке-ке-кекс! — толькі і мог сказаць, калі ўбачыў маленькую дзяўчынку ў арэхавай шкарлупіне.

— Цішэй ты! Разбудзіш яе, і яна ўцячэ ад нас, — сказала старая жаба. — Яна ж лягчэй лебядзінага пуху. Пасадзі яе на самую сярэдзіну ракі, на шырокі ліст гарлачыка, — гэта цэлая выспа для такой маленькай. Адтуль ужо ёй ніяк не ўцячы. А я тым часам падрыхтую для вас у ціне ўтульнае гняздзечка.

У рацэ расло багата гарлачыкаў; іх шырокія зялёныя лісты плавалі па вадзе. Самы вялікі ліст быў далей за ўсіх ад берага. Жаба падплыла да гэтага ліста і паставіла на яго арэхавую шкарлупіну, у якой спакойна спала дзяўчынка.

Рана-раненька прачнулася Дзюймовачка і раптам убачыла, што яна на лісце гарлачыка; вакол, куды ні зірнеш, вада, а бераг ледзь бачыцца ўдалечыні. Дзюймовачка вельмі напалохалася і заплакала.

А старая жаба сядзела ў ціне і ўпрыгожвала свой дом чаротам і жоўтымі гарлачыкамі — яна хацела дагадзіць маладой нявестцы. Калі ўсё было гатова, жаба паплыла са сваім брыдкім сынам да ліста, на якім сядзела Дзюймовачка, каб узяць яе ложачак і паставіць у спальні. Старая жаба нізка прысела ў вадзе перад дзяўчынкай і сказала:

— Вось мой сынок! Ён будзе тваім мужам. Вы слаўна зажывеце з ім у нас у ціне.

— Каакс, каакс, брэке-ке-кекс! — толькі і мог казаць сынок.

Жаба ўзяла шкарлупіну і паплыла з ёй, а Дзюймовачка засталася адна на зялёным лісце і горка-горка плакала — ёй зусім не хацелася жыць у брыдкай жабы і выходзіць за яе агіднага сына.

Маленькія рыбкі, якія плавалі пад вадой, бачылі жабу і яе сына і чулі, што яна казала Дзюймовачцы.

Яны высунулі з вады свае галовы, каб паглядзець на малютку нявесту. Як толькі рыбкі ўбачылі Дзюймовачку, ім стала страшэнна шкада, што такой цудоўнай дзяўчынцы давядзецца жыць з жабамі. Не бываць жа гэтаму! Рыбкі з усёй рэчкі падплылі да ліста гарлачыка, на якім сядзела Дзюймовачка, і перагрызлі сцяблінку ліста.

І вось ліст гарлачыка паплыў па цячэнні. Цячэнне было моцнае, і ліст з дзяўчынкай плыў вельмі хутка. Цяпер жаба ніяк не магла б дагнаць Дзюймовачку.

А Дзюймовачка плыла ўсё далей, і маленькія птушкі, якія сядзелі на кустах, глядзелі на яе і спявалі:

— Якая прыгожанькая маленькая дзяўчынка!

Прыгожы белы матылёк увесь час лётаў вакол Дзюймовачкі і нарэшце апусціўся на ліст — бо вельмі яму спадабалася маленькая дзяўчынка. Тады Дзюймовачка зняла з сябе пояс, адзін канец накінула на матылька, а другі прывязала да свайго лістка, і лісток паплыў яшчэ хутчэй. Раптам міма праляцеў майскі жук. Ён убачыў Дзюймовачку, схапіў яе і аднёс на дрэва, а зялёны ліст гарлачыка паплыў далей, і з ім матылёк — ён жа быў прывязаны і не мог вызваліцца.

Бедная Дзюймовачка вельмі напалохалася, калі жук схапіў яе і паляцеў з ёй на дрэва. Але майскаму жуку і гора было мала. Ён усеўся высока на дрэве, пакарміў Дзюймовачку салодкім сокам кветак і сказаў ёй, што яна яму вельмі падабаецца, хаця яна і зусім не падобна на майскага жука.

Потым да іх прыйшлі ў госці іншыя майскія жукі, якія жылі на тым жа дрэве. Яны разглядвалі Дзюймовачку з галавы да ног, а жучкі-паненкі паціскалі шчупальцамі.

— У яе толькі дзве ножкі! — казалі адны.

— У яе нават няма шчупальцаў! — сказалі другія.

— Якая яна тонкая! Яна зусім як чалавек! — сказалі трэція.

— Яна вельмі непрыгожая! — вырашылі нарэшце ўсе жукі.

Тут майскаму жуку, які прынёс Дзюймовачку, падалося таксама, што яна вельмі непрыгожая, і ён не захацеў больш трымаць яе ў сябе — няхай ідзе куды захоча. Ён зляцеў з ёй уніз і пасадзіў яе на рамонак.

Дзюймовачка сядзела на кветцы і плакала: ёй было крыўдна, што яна такая непрыгожая. Нават майскія жукі прагналі яе.

Усё лета пражыла Дзюймовачка адна-аднюткая ў лесе. Яна спляла сабе з травы калысачку і павесіла гэту калысачку пад вялікі ліст лопуху, каб яе не замачыў дожджык. Яна ела салодкі мёд з кветак і піла расу, якую кожную раніцу знаходзіла на лісцях.

Так прайшло лета, прайшла восень. Набліжалася доўгая халодная зіма. Усе птушкі паляцелі, кветкі завялі, а вялікі лопух, пад якім жыла Дзюймовачка, пажаўцеў, пасох і скруціўся трубачкай.

Дзюймовачка дрыжэла ад холаду: сукенка яе ўся пашматалася, а яна была такая маленькая, пяшчотная — як ёй не мерзнуць! Пайшоў снег, і кожная сняжынка была для Дзюймовачкі тое ж, што для нас цэлая рыдлёўка снегу. Мы ж вялізныя, а яна была ўсяго з дзюйм ростам. Яна загарнулася ў сухі ліст, але ён зусім не саграваў, і Дзюймовачка сама дрыжэла як асінавы ліст.

Тады Дзюймовачка вырашыла пайсці з лесу і пашукаць сабе прытулак на зіму.

За лесам, у якім жыла Дзюймовачка, было вялікае поле. Хлеб з поля ўжо даўно сабралі, і толькі кароткія сухія сцяблінкі тырчэлі з мёрзлай зямлі.

У полі было яшчэ халадней, чым у лесе, і бедная Дзюймовачка зусім замерзла. І вось яна прыйшла да норкі палявой мышы; уваход у норку быў прыкрыты сухімі сцяблінкамі і былінкамі. Палявая мыш жыла ў цяпле і дастатку: кухня і кладоўка ў яе бітком набіты хлебным зернем. Дзюймовачка стала ля парога, як жабрачка, і папрасіла падаць ёй кавалачак ячменнага зярнятка — яна два дні нічога не ела.

— Ах ты, бедная! — сказала палявая мыш (яна была, па сутнасці, добрая старая). — Ну, ідзі сюды, пагрэйся і паеш са мной!

І Дзюймовачка спусцілася ў норку, сагрэлася і паела. Старой дзяўчынка вельмі спадабалася, і яна сказала ёй:

— Заставайся ў мяне на зіму. Я буду карміць цябе, а ты прыбірай добра мой дом ды расказвай мне казкі — я вельмі люблю казкі.

І Дзюймовачка пачала рабіць усё, што загадвала ёй старая мыш. Ёй жылося выдатна ўцёплай мышынай норцы.

— Хутка ў нас будуць госці, — сказала аднойчы палявая мыш. — Раз на тыдні прыходзіць праведаць мяне мой сусед. Ён вельмі багаты і жыве куды лепш за мяне. У яго вялізны дом пад зямлёй, і ён носіць цудоўнае чорнае аксамітнае футра. Выходзь, дзяўчынка, за яго! Ужо з ім ты не прападзеш. Адна толькі бяда: ён зусім сляпы і не ўбачыць цябе. Затое ты будзеш расказваць яму самыя лепшыя казкі, якія толькі ведаеш.

Але Дзюймовачцы зусім не хацелася выходзіць за суседа — гэта ж быў крот.

Неўзабаве крот на самай справе прыйшоў у госці да палявой мышы. Ён быў такі важны, вучоны і багаты; футра на ім было аксамітнае і вельмі прыгожае.

Дом у яго быў у дваццаць разоў больш, чым домік палявой мышы. Там было шмат вялікіх пакояў і доўгіх калідораў, але сонца ніколі не заглядвала туды. Крот цярпець не мог сонца і не любіў кветкі — ён жа ніколі іх не бачыў.

Дзюймовачку прымусілі спяваць для важнага госця, і яна праспявала дзве песенькі, ды так добра, што крот адразу пакахаў яе. Але ён не сказаў ні слова — ён быў такі паважны і грунтоўны пан.

А потым крот пракапаў пад зямлёй доўгі падземны ход ад свайго дома да самай норкі палявой мышы і запрасіў старую мыш і Дзюймовачку прагуляцца па гэтым падземным ходзе.

Крот узяў у рот гнілушку — у цемнаце ж гнілушка свеціць нібыта свечка — і пайшоў наперад, асвятляючы доўгі і шырокі калідор. На паўшляху крот спыніўся і сказаў:

— Тут ляжыць нейкая птушка. Але вам яе няма чаго баяцца — яна мёртвая.

І крот прапхнуў сваім шырокім носам дзірку ў столі — дзённае святло пырснула ў падземны ход, і Дзюймовачка ўбачыла мёртвую ластаўку. Гэта была сапраўдная птушка, з пер'ем і з дзюбай; яна, пэўна, памерла не так даўно, у пачатку зімы, і ўпала ў норку крата.

Крылцы мёртвай птушкі былі моцна прыціснуты да цела, ножкі і галава схаваны ў пёркі. Бедная ластаўка, пэўна, памерла ад холаду. Дзюймовачцы стала вельмі шкада яе, яна так любіла птушак — бо яны цэлае лета спявалі ёй свае цудоўныя песенькі. Але крот штурхануў ластаўку сваімі кароткімі лапамі і сказаў:

— Цяпер ужо не пасвішчаш! Так, не хацеў бы я нарадзіцца вось такой птушачкай! Яна толькі і ўмее цырыкаць ды шчабятаць, а прыйдзе зіма — што ёй рабіць: паміраць з голаду і холаду. Вось ужо маім дзецям зімы не давядзецца баяцца.

— Так, так! — сказала палявая мыш. — Якая карысць ад гэтага цырыкання? Песнямі сыты не будзеш, цырыканнем зімой не сагрэешся.

А Дзюймовачка маўчала, але калі крот і мыш павярнуліся да птушкі спіной, Дзюймовачка нахілілася да ластаўкі, рассунула пёркі і пацалавала яе прама ў заплюшчаныя вочы.

«Магчыма, гэта тая самая ластаўка, якая так цудоўна распявала летам, — падумала дзяўчынка. — Колькі радасці прынесла ты мне, мілая птушка!»

Потым крот затыкнуў дзірку ў столі і праводзіў старую мыш і Дзюймовачку дадому.

Ноччу Дзюймовачцы не спалася. Яна ўстала з пасцелі, спляла з сухіх былінак вялікі дыван, пайшла ў падземны ход і накрыла мёртвую птушку. Потым Дзюймовачка прынесла з мышынай норкі пушысты, мяккі мох і зрабіла з яго пасцельку, каб мёртвай птушцы было зручней ляжаць.

— Бывай, мілая ластаўка! — сказала Дзюймовачка. — Бывай! Дзякуй табе за тое, што ты так дзіўна спявала мне летам, калі дрэвы былі яшчэ зялёнымі, а сонейка так слаўна грэла!

І яна схіліла галоўку на грудзі птушкі і раптам спалохалася: яна пачула, як у грудзях ластаўкі штосьці тукае. Гэта забілася сэрца птушкі — яна была не зусім мёртвая, а толькі скамянелая ад холаду. А цяпер яна сагрэлася і ажыла.

Дзюймовачка дрыжэла ад страху — бо птушка была проста веліканам у параўнанні з такой крошкай. Але ўсё ж Дзюймовачка сабралася з духам, як мага шчыльней ухутала ластаўку дыванком, а потым збегала, прынесла лісцік мяты, якім сама накрывалася, і накрыла ім галаву птушкі.

На наступную ноч Дзюймовачка зноў ціхенька прабралася да птушкі. Ластаўка ўжо зусім ажыла, толькі была яшчэ вельмі слабай і ледзь-ледзь адкрыла вочы, каб паглядзець на дзяўчынку. Дзюймовачка стаяла перад ёй з кавалкам гнілушкі ў руках — іншага ліхтара ў яе не было.

— Дзякуй табе, мілая крошка! — сказала хворая ластаўка. — Я так добра сагрэлася! Хутка я зусім папраўлюся і палячу на сонейка.

— Ах, — сказала Дзюймовачка, — цяпер так холадна, ідзе снег! Застанься лепш у сваёй цёплай пасцельцы, а я буду прыглядаць за табой.

Дзюймовачка прынесла ластаўцы вады ў кветкавым пялёстку і некалькі ячменных зярнятак. Ластаўка папіла і паела, а потым расказала дзяўчынцы, як яна параніла сабе крыло аб цярновы куст і не магла паляцець разам з іншымі ластаўкамі ў цёплыя краі. Прыйшла зіма, стала вельмі холадна, і яна ўпала на зямлю... Больш ластаўка ўжо нічога не помніла, і як трапіла сюды, у падзямелле, яна не ведала.

Усю зіму пражыла ластаўка ў падзямеллі, а Дзюймовачка прыглядвала за ёй.

Ні крот, ні палявая мыш нічога не ведалі пра гэта — яны ж зусім не любілі птушак.

Калі прыйшла вясна і прыгрэла сонейка, Дзюймовачка адкрыла тую дзірку, якую зрабіў у столі крот, каб ластаўка магла паляцець.

Ластаўка спытала, ці не хоча дзяўчынка выправіцца разам з ёю — няхай сядзе ёй на спіну, і яны паляцяць у зялёны лес. Але Дзюймовачцы было шкада старую палявую мыш — яна ведала, што старой без яе будзе вельмі сумна.

— Не, я не магу паляцець з табой, — сказала яна ластаўцы.

— Бывай, бывай, мілая дзяўчынка! — прашчабятала ластаўка і вылецела на волю.

Дзюймовачка паглядзела ёй у след, і слёзы закапалі ў яе з вачэй — вельмі палюбіла яна гэту птушку.

— Цві-віць, цві-віць! — крыкнула ластаўка і знікла ў зялёным лесе.

А Дзюймовачка засталася ў мышынай нары. Цяпер ёй жылося вельмі дрэнна. Ёй зусім не дазвалялі выходзіць на сонейка, а поле вакол норкі палявой мышы зарасло высокім тоўстым калоссем і здавалася Дзюймовачцы дрымучым лесам.

І вось аднойчы прыйшоў стары крот і пасватаўся да Дзюймовачкі.

— Ну цяпер табе трэба рыхтаваць пасаг, — сказала старая мыш. — Ты выйдзеш за важнага пана, і трэба, каб у цябе ўсяго было ўдосталь.

І Дзюймовачцы давялося цэлымі днямі прасці пражу.

Старая мыш наняла чатырох павукоў, і яны днём і ноччу сядзелі ў мышынай нары і ткалі розныя тканіны.

А тоўсты сляпы крот прыходзіў кожны вечар у госці і балбатаў пра тое, што хутка лету канец, сонца не будзе пячы зямлю, і яна зноў стане мяккай і пульхнай. Вось тады яны справяць вяселле. Але Дзюймовачка ўсё сумавала і плакала: яна зусім не хацела выходзіць за тоўстага крата.

Кожнай раніцай на ўзыходзе сонца, і кожны вечар, калі быў заход, Дзюймовачка выходзіла на парог мышынай норкі; калі-нікалі вецер рассоўваў каласы, і ёй прыпадала ўбачыць кавалачак блакітнага неба.

«Як светла, як хораша тут, на волі!» — думала Дзюймовачка і ўсё згадвала пра ластаўку; ёй вельмі хацелася б пабачыцца з птушкай, але ластаўкі нідзе не было бачна: пэўна, яна лётала там, далёка-далёка ў зялёным лесе.

І вось надышла восень. Пасаг Дзюймовачкі быў гатовы.

— Праз чатыры тыдні тваё вяселле! — сказала Дзюймовачцы старая мыш.

Але Дзюймовачка заплакала і сказала, што не хоча выходзіць за сумнага крата.

— Глупства! — сказала старая мыш. — Не ўпарціся, а не то я ўкушу цябе сваім белым зубам. Чым табе крот не муж? У самой каралевы няма такога чорнага аксамітнага футра, як у яго. Ды і ў склепах у яго не пуста. Богу дзякуй за такога мужа!

Нарэшце надышоў дзень вяселля, і крот прыйшоў за сваёй нявестай. Цяпер Дзюймовачцы давядзецца перасяліцца ў краціную нару, жыць глыбока пад зямлёй, і ніколі яна не ўбачыць сонца — крот ні за што не дазволіць ёй выходзіць з нары.

А беднай Дзюймовачцы было так цяжка назаўсёды развітвацца з ясным сонейкам! І Дзюймовачка выйшла зірнуць на сонейка ў апошні раз.

Хлеб быў ужо сабраны з поля, і з зямлі зноў тырчэлі адны голыя, пасохлыя сцябліны. Дзяўчынка адышла ад мышынай норкі далей і працягнула да сонца рукі:

— Бывай, сонейка, бывай!

Потым яна ўбачыла маленькую чырвоную кветку, абняла яе і сказала:

— Пакланіся, кветачка, ад мяне мілай ластаўцы, калі ўбачыш яе!

— Цві-віць, цві-віць! — раптам пачулася над яе галавой.

Дзюймовачка падняла вочы і ўбачыла ластаўку, якая пралятала побач. Ластаўка таксама ўбачыла дзяўчынку і вельмі ўзрадавалася, а Дзюймовачка заплакала і расказала ластаўцы як ёй не хочацца выходзіць за тоўстага крата і жыць з ім глыбока пад зямлёй, куды ніколі не заглядвае сонейка.

— Ужо надыходзіць халодная зіма, — сказала ластаўка, — і я адлятаю далёка-далёка, у цёплыя краі. Хочаш ляцець са мной? Сядай да мяне на спіну, толькі прывяжы сябе мацней поясам, і мы паляцім з табой ад брыдкага крата, паляцім далёка, за сіняе мора, дзе сонейка свеціць ярка, дзе заўжды лета; цвітуць дзівосныя кветкі. Паляцім са мной, мілая крошка! Ты ж мілая крошка! Ты ж выратавала мне жыццё, калі я замерзла ў цёмнай халоднай яме.

— Так, так, я хачу з табой! — сказала Дзюймовачка.

Яна села ластаўцы на спіну і моцна прывязала сябе поясам да самага вялікага пёрка.

Ластаўка ўзвінулася стралой і паляцела над цёмнымі лясамі, над сінімі марамі і высокімі гарамі, пакрытымі снегам. Тут было вельмі холадна, і Дзюймовачка ўся схавалася ў цёплыя пёркі ластаўкі і высунула толькі галаву, каб дзівіцца цудоўнымі месцамі, над якімі яны праляталі.

Але вось і цёплыя краі! Тут сонца ззяла значна ярчэй, неба было ўдвая вышэй, чым у нас, а каля канаў і платоў віўся цудоўны зялёны вінаград. У лясах раслі лімоны і апельсіны, пахла міртамі і духмянай мятай, а па дарожках бегала вясёлая дзятва і лавіла вялізных стракатых матылёў. Але ластаўка ляцела ўсё далей.

На беразе цудоўнейшага блакітнага возера сярод зялёных кучаравых дрэў стаяў старадаўні белы мармуровы палац. Вінаградныя лозы абвівалі яго высокія калоны, а наверсе, пад дахам, ляпіліся птушыныя гнёзды. У адным з іх і жыла ластаўка.

— Вось мой дом! — сказала ластаўка. — А ты выберы сабе самую прыгожую кветку ўнізе, я пасаджу цябе туды, і ты будзеш жыць цудоўна.

Дзюймовачка ўзрадавалася і ад радасці запляскала ў далоні.

Унізе ляжалі кавалкі белага мармуру — гэта звалілася верхняя частка адной калоны і разбілася на тры кавалкі, — паміж мармуровымі абломкамі раслі вялікія белыя кветкі. Ластаўка спусцілася і пасадзіла дзяўчынку на шырокі пялёстак. Але што за дзіва! У чашачцы сядзеў маленькі чалавечак, беленькі і празрысты, нібыта ён быў са шкла. За плячыма ў яго дрыжэлі лёгкія крылцы, а на галаве блішчэла маленькая залатая карона. Ростам ён быў не больш за нашу Дзюймовачку. Гэта быў кароль эльфаў.

Калі ластаўка падляцела да кветкі, эльф зусім перапалохаўся. Ён быў такі маленькі, ластаўка такая вялікая! Але ён вельмі ўзрадаваўся, калі ўбачыў Дзюймовачку, — ён ніколі яшчэ не бачыў такой прыгожай дзяўчынкі. Ён нізка пакланіўся ёй і спытаў, як яе завуць.

— Дзюймовачка, — адказала дзяўчынка.

— Мілая Дзюймовачка, — сказаў эльф, — ці не хочаш ты быць маёй жонкай?

І Дзюймовачка адразу згадзілася.

Тады з кожнай кветкі вылецелі эльфы і прынеслі Дзюймовачцы падарункі. Самым лепшым падарункам былі празрыстыя крылцы, зусім як у страказы. Іх прывязалі Дзюймовачцы на спіну, і яна таксама магла цяпер лётаць з кветкі на кветку. Вось было радасці і весялосці!

А ластаўка сядзела наверсе, у сваім гняздзечку, і спявала песні, як магла.

Яна спявала эльфам вясёлыя песні пра цёплую зіму, а калі ў халодныя краіны прыйшла вясна, ластаўка пачала збірацца на радзіму.

— Бывай, бывай! — прашчабятала ластаўка і зноў паляцела з цёплых краёў у Данію.

Там у яе было маленькае гняздзечка, якраз над акном чалавека, які ўмеў добра расказваць казкі. Ластаўка расказала яму пра Дзюймовачку, а ад яго і мы даведаліся пра ўсю гэту гісторыю.

Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 10, средняя: 2.4 (от 1 до 5)

 

Наверх
<<< Предыдущая страница Следующая страница >>>
На главную

 

   

Старая версия сайта

Книги Родни Коллина на продажу

Нашли ошибку?
Выделите мышкой и
нажмите Ctrl-Enter!

© Василий Петрович Sеменов 2001-2012  
Сайт оптимизирован для просмотра с разрешением 1024х768

НЕ РАЗРЕШАЕТСЯ КОММЕРЧЕСКОЕ ИСПОЛЬЗОВАНИЕ МАТЕРИАЛОВ САЙТА!